Кобрынскае княства

Ко́брынскае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у басейне рэчак Мухавец і Кобрынка. Існавала ў 1404[1]1519 гадах. Сталіца — Кобрын. Уладанне князёў Кобрынскіх з роду Гедзімінавічаў.

Гістарычная дзяржава
Кобрынскае княства
Кобрынскае княства на пачатак XVI стагоддзя
Кобрынскае княства на пачатак XVI стагоддзя
< 
 >
1404 — 1519

Сталіца Кобрын
Найбуйнейшыя гарады Кобрын
Князь кобрынскі
 •  Гедзімінавічы, Кобрынскія

Узнікненне правіць

Валынскае княства правіць

З часу першае згадкі Кобрынская зямля знаходзілася ва ўладанні валынскіх князёў. Упершыню горада Кобрын згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 годам, калі валынскі князь Уладзімір Васількавіч пакінуў яго ў спадчыну сваёй жонцы Вользе Раманаўне[2]:

  Въ имѧ Ѡ(т)ца и С(ы)на и С(вя)т(а)го Д(у)ха м(о)л(и)твами С(вя)тыа Б(городи)ца и Прис(но)д(е)в(и)ца М(а)рья и с(вя)т(ы)хъ Агг(е)лъ.
Се язъ, кнѧзь Володимѣръ, с(ы)нъ Василковь, вноукь Романовъ, пишоу грамотоу.
Далъ есмь кнѧгинѣ своеи по своемь животѣ городъ свои Кобрын и с людми, и з данью: како при мнѣ даяли, тако и по мнѣ - ать дають кнѧгинѣ - моеи.
Иже далъ есмь еи село свое Городелъ и с мытом. А людье како то на мѧ страдалѣ, тако и на кнѧгиню мою по моемь животѣ.
Аже боудеть кнѧзю городъ роубити...
Духоўная грамата Уладзіміра Васількавіча яго княгіні на Кобрын і некалькі сёлаў (1288)[3]
 

Барацьба за Валынь правіць

У пачатку XIV стагоддзя Галіцка-Валынскае княства прыйшло ў заняпад. Па смерці манарха Юрыя-Баляслава Трайдзенавіча на княства пачаў прэтэндаваць Любарт Гедзімінавіч, бо яго жонка была стрыечнай сястрой памерлага.

Канкурэнцыю Любарту склаў польскі кароль Казімір III, які ў 1349 захапіў Львоў, Галіч, Уладзімір-Валынскі, Брэст і пацясніў Любарта з Валыні. У выніку дзвюх польска-літоўскіх войн у 1366 годзе Казімір мусіў быў адмовіцца ад большай часткі сваіх набыткаў, а пра Кобрын напісаў, што той з ваколіцамі належыць вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Ад Альгерда горада перайшло да яго сына Фёдара.

Фёдар Ратненскі правіць

Па смерці бацькі ў 1377 Фёдар, не жадаючы прызнаць сюзерэнам свайго браценіка Ягайлу, дабраахвотна прыняў ленную прысягу Людвіку I Вялікаму — каралю Венгрыі і Польшчы. Гэты факт паказвае на тое, што Фёдар Альгердавіч (празваны Ратненскім) валодаў сваім удзелам (гарадамі Ратна, Любамль, Кашэрск і прылеглымі тэрыторыямі) незалежна ад валынскага князя Фёдара Любартавіча. 23 кастрычніка 1386 Фёдар Альгердавіч усё ж прынёс прысягу Ягайлу[4]. Меў трох сыноў: Рамана, Юрыя (Гурку) Краснічанскага і Сангушку[5] — якія і падзялілі бацькоўскі ўдзел. Князем кобрынскім стаў Раман Фёдаравіч.

Кобрынскае княства правіць

Раман Фёдаравіч правіць

Раман Фёдаравіч (каля 1394 — пасля 1416)[6] упершыню згадваецца пад 1387 годам як князь Кобрына. Гэты рок прынята лічыць пачаткам узнікнення дынастыі кобрынскіх князёў[7]. У 1404 вялікі князь Вітаўт пацвердзіў правы Рамана на Кобрын, а таксама Грушава, Прохаў, Несухож і Міланавічы[8]. Цягам XV стагоддзя княства існавала ў ВКЛ як самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая акруга; падзялялася на Кобрынскую і Прушанскую (Пружанскую) воласці[9].

У 14111416 гадах Раман знаходзіўся пры двары караля, пасля 1416 яго імя ў крыніцах не згадваецца[6].

Сямён Раманавіч правіць

Па смерці Рамана князем Кобрынскім стаў яго сын Сямён Раманавіч (каля 1400 — каля 1460[8]. Падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1431—1435 гадоў Раман адным з першых выступіў на баку Свідрыгайлы, аднак у бітве з каралеўскім ваяводам Грыцько Кірдыевічам быў разбіты[8]. За падтрымку Свідрыгайлы быў пазбаўлены Ратны[6]. Раман быў у шлюбе з Ульянай (пам. каля 1494[6]) — дачкой Сямёна Іванавіча Гальшанскага па мянушцы Люты[6].

Іван Сямёнавіч правіць

Апошнім мужчынскім прадстаўніком княжацкай дынастыі быў Сямёнаў сын Іван (каля 1430 — пасля 1491[6]). Іван Сямёнавіч разам са сваёй жонкай Фядорай (дачкою Івана Рагацінскага) шмат ахвяравалі на будаўніцтва і забеспячэнне цэркваў і кляштараў. На іх грошы былі ўзведзены царква ў Дабучыне[8], а таксама Спаскі манастыр у Кобрыне, у якім яны і былі пахаваны[7]. Іван Сямёнавіч не пакінуў па сабе нашчадкаў.

Фядора Іванаўна правіць

Па смерці Івана Сямёнавіча вялікі князь Аляксандр пацвердзіў права Фядоры на валоданне трацінай княства. У 1492 годзе яна выйшла замуж за Юрыя Пацэвіча (пам. 1506)[6]. Па яго смерці Фядоры давялося судзіцца за права валодання княствам. У 1508 годзе[6] Фядора перахрысцілася ў каталіцтва пад імем Соф'я і выйшла замуж за віленскага ваяводу і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла (1440?—1512[6]). Фядора памерла ў 1512 годзе.

Ганна Сямёнаўна правіць

Апошняй кіраўніцай княства была дачка Сямёна Раманавіча Ганна. У 1481 на яе вяселлі з князем Фёдарам Іванавічам Бельскім была здзейснена спроба замаху на вялікага князя Казіміра. Пасля няўдалага замаху Бельскі мусіў быў уцячы ў Маскву[6]. Ганна не здолела атрымаць дазвол выехаць да мужа і пасля 1495 года[6] была выдадзена замуж за маршалка Вацлава Станкавіча Касцевіча. Па смерці Ганны ў 1518 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў В. Касцевічу пажыццёвае права валодання землямі жонкі на правах арэнды[8]. Кобрын з прылеглымі землямі зрабіўся староствам[10], адміністрацыйна падпарадкаваным вялікаму князю, ад імя якога праводзілася кіраванне[7].

Па смерці В. Касцевіча ў 1532 староства ў якасці павета ўвайшло ў склад Падляскага ваяводства, уладанне каралевы Боны. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) Кобрынскі і Камянецкі паветы ўключаныя ў склад Берасцейскага павета[11].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Дзярнович О. Берестейский повет до и после Реформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском Архівавана 24 верасня 2015. // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.
  2. Кобрин Архівавана 19 лютага 2011. // Города Беларуси
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2016. Праверана 16 студзеня 2014.
  4. Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. — 181 с.
  5. Насевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў(недаступная спасылка). — Мінск, 1993.
  6. а б в г д е ё ж з і к Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
  7. а б в История Кобрина // Геоинформационная система. Беларусь.
  8. а б в г д Барысюк Ю. А. Князі Кобрынскія(недаступная спасылка).
  9. Валерый Пазднякоў. Кобрынскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 219.
  10. Климчук Ф. Д. Некоторые дискуссионные вопросы средневековой истории Надъясельдья и Погорынья Архівавана 15 лістапада 2010. // Palaeoslavica, XII. 2004, No 1. — Cambridge, Massachusetts. — С. 5—28.
  11. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура правіць