Коламан Сокал (славацк.: Koloman Sokol; 12 снежня 1902, Ліптаўскі-Мікулаш, Аўстра-Венгрыя — 14 студзеня 2003, Тусан, ЗША) — адзін з найбуйнейшых славацкіх мастакоў ХХ стагоддзя, графік.

Коламан Сокал
славацк.: Koloman Sokol
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 снежня 1902(1902-12-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2003(2003-01-12)[4][3][…] (100 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, графічны дызайнер, ілюстратар, графік, настаўнік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
ордэн Томаша Гарыга Масарыка Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ Grand Officer of the Order of the White Double Cross

Біяграфія правіць

У 19211924 гадах К. Сокал вучыўся ў прыватнай школе жывапісу ў Кошыцах, у 1925 годзе паступіў у школу Густава Малага ў Браціславе. У 1925—1932 гадах Сокал наведвае класы Макса Швабінскага і Тавіка Францішка Шымана ў Пражскай акадэміі мастацтваў, затым ён з'язджае ў Парыж, дзе год праводзіць у майстэрні Францішка Купкі (1932—1933). Шмат падарожнічаў. У Чэхаславакіі Сокал стаў членам таварыства SČUG Hollar, якое аб'ядноўвала мастакоў-графікаў.

У 1937 годзе К. Сокал атрымлівае запрашэнне ад міністэрства культуры і адукацыі Мексікі на выкладанне графікі ў школе кніжнага мастацтва пры Нацыянальным аўтаномным універсітэце ў Мехіка. У Мексіцы К. Сокал выкладаў да 1942 года, пасля чаго пераехаў у ЗША. Тут ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Нью-Ёрку. У 1946 годзе мастак вярнуўся ў Чэхаславакію, дзе працаваў у браціслаўскім Славацкім тэхнічным універсітэце і ва ўніверсітэце Коменскага. У 1948 мастак ізноў з'ехаў у ЗША, пасяліўся ў Брын Мары, у наваколлях Філадэльфіі. У 1960-я гады Сокал вёў адасоблены лад жыцця; у яго творчасці развіўся асаблівы, сімвалічна-міфалагічны стыль рысунка. Апошнія гады жыцця правёў у Тусане, Арызона.

Творчасць правіць

Найбольшы ўплыў на працу Сокала аказалі працы Вінцэнта ван Гога, Кетэ Кольвіца, Жоржа Гроса, а таксама суполка Мост. Спачатку ён канцэнтраваўся на графічных тэхніках, аднак пазней, знаходзячыся ў Мексіцы, развіў маляванне. Яго карціны часта драматычныя, з-за чаго прынята лічыць, што ён стварыў славацкую варыяцыю экспрэсіянізму на еўрапейскім узроўні. Артыстычныя, этнічныя і сацыяльныя аспекты аб'ядноўваюцца ў яго працы. Яго працы часта адлюстроўваюць пакуты і чалавечы боль. Ён таксама стварыў шэраг гравюр.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/275815 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Koloman Sokol
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Koloman Sokol // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць