Комас (стар.-грэч.: κώμος) — назва рытуальнага шэсця ў Старажытнай Грэцыі ў музычным суправаджэнні кіфар і флейт, якое адрознівалася фрывольнасцю і бесцырымоннасцю.

Чорнафігурная атычная амфара з выявай камастаў і гетэр. Каля 560 г. да н.э. Дзяржаўны антычны збор. Мюнхен

Самыя раннія згадкі комаса апісваюць яго як рытуал, звязаны са спевамі, танцамі і музыкай, які аднак не меў дачынення да бога Дыяніса. Такія шэсці праводзіліся ў Старажытнай Грэцыі аж да часоў Рымскай імперыі, аднак ужо ў VI ст. да н.э. свята сталі злучаць з шанаваннем культу бога Дыяніса. Шэсці комас часта сустракаюцца ў старажытнагрэчаскім вазапісе. Пазней комас стаў неад'емнай часткай дзіянісіі. Удзельнікі комаса зваліся камастамі.

Яшчэ ў антычнасці існавала памылковае меркаванне, што камедыя і комас з'яўляюцца роднаснымі словамі, што аспрэчвалася яшчэ Арыстоцелем.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць