Ко́нда (руск.: Ко́нда[1]) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Іртыш.

Конда
руск. Конда
Характарыстыка
Даўжыня 1097 км
Басейн 72 800 км²
Расход вады 231 м³/с (з 164 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Кондынская нізіна
 • Вышыня
 • Каардынаты 61°26′44″ пн. ш. 64°29′48″ у. д.HGЯO
Вусце рака Іртыш
 • Месцазнаходжанне каля сяла Цюлі
 • Вышыня
 • Каардынаты 60°42′23″ пн. ш. 69°40′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Іртыш → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Код у ДВР 14010600112115300015606
Басейн Іртыша
Басейн Іртыша
physical
Конда
Конда
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 1097 км, плошча вадазборнага басейна 72,8 тыс. км². Сярэдні расход вады — 310[1] м³/с. Цячэ па Кондынскай нізіне ў шырокай плоскай даліне, рэчышча вельмі звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Працяглае разводдзе, расцягваецца да глыбокай восені, замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. Сплаўная, суднаходная на 744 км (685[2] км) ад вусця.

Асноўныя прытокі: злева — Мулым'я, Вялікі Тап, Юконда, Кама; справа — Ейцья, Кума.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 222. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Река КОНДА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 405.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 222. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць