Конкурс песні Еўрабачанне 1974

Конкурс песні Еўрабачанне 1974 стаў 19-м конкурсам Еўрабачанне. Люксембург не змог правесці «Еўрабачанне» другі год запар па фінансавых прычынах. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 года ў Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залы «Доум». Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Упершыню ўдзельнічала Грэцыя, а адмовілася ад удзелу Францыя за некалькі дзён да пачатку з-за смерці прэзідэнта Жоржа Пампіду. Выйграла конкурс Швецыя ў першы раз, яе прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo». Другое месца заняла Італія ў першы раз.

Конкурс песні Еўрабачанне 1974
Дата
Фінал 6 красавіка 1974
Правядзенне
Месца правядзення Сцяг Вялікабрытаніі Канцэртная зала «Доўм», Брайтан, Вялікабрытанія
Вядучы(я) Кэці Бойл
Дырыжор Сцяг Вялікабрытаніі Роні Хазлхерст
Тэлеканал гаспадароў Сцяг Вялікабрытаніі BBC
Інтэрвал-акт The Wombles (поп-гурт)
Удзельнікі
Колькасць краін 17
Дэбют Сцяг Грэцыі Грэцыя
Адмовіліся ад удзелу Сцяг Францыі Францыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасавання У кожнай краіны было па 10 суддзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песні.
Пераможная песня Сцяг Швецыі «Waterloo» (Швецыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
1973 1975
     Краіны - удзельніцы конкурсу. Краіны, якія занялі:       1-е месца       2-е месца       3-е месца

Італьянскі тэлеканал Раі падверг цэнзуры песню Джыльолы Чынквецці «Si» («Так») па прычыне таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэферэндуму аб дазволе разводаў.

У Партугаліі трансляцыя па радыё песні партугальскага ўдзельніка стала сігналам для пачатку перавароту, які прывёў да звяржэння рэжыму Салазар.

Змены ў правілах правіць

Колькасць членаў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамендавала роўную колькасць мужчын і жанчын сярод членаў, а таксама роўную колькасць людзей малодзей і старэй 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максімальны - 60 гадоў, а розніца ва ўзросце паміж самым старэйшым і самым малодшым членамі журы павінна складаць не менш за 10 гадоў. Ацэнка для кожнай песні магла складаць ад 1 да 5 балаў.

Удзельнікі былых конкурсаў правіць

Фінал правіць

Краіна Мова Выканаўца Песня Пераклад Балы Месца
1   Фінляндыя Англійская Carita Keep me warm Трымайце мяне ў цяпле 4 13
2   Вялікабрытанія Англійская Алівія Ньютан-Джон Long live love Няхай жыве каханне 14 4
3   Іспанія Іспанская Peret Canta y se feliz Спявайце і будзьце шчаслівы 10 9
4   Нарвегія Англійская Ганне-Карыне Стром і Bendik Singers The first day of love Першы дзень кахання 3 14
5   Грэцыя Грэчаская Marinella Krassi, Thalassa ke t’agori mou (Κρασί, θάλασσα και τ' αγόρι μου) Віно, мора і мой хлопец 7 11
6   Ізраіль Іўрыт Poogy Natati la khaiai (נתתי לה חיי) Я даў ёй сваё жыццё 11 7
7   Югаславія Сербская Korni Generacija 42 Маё пакаленне 6 12
8   Швецыя Англійская ABBA Waterloo Ватэрлоа 24 1
9   Люксембург Французская Ireen Sheer Bye, bye, I love you Да пабачэння, я люблю цябе 14 4
10   Манака Французская Romuald Celui qui reste et celui qui s’en va Той, хто застаецца і той, хто ідзе 14 4
11   Бельгія Французская Жак Устэн Fleur de liberté Кветка свабоды 10 9
12   Нідэрланды Англійская Mouth і MacNeal I see a star Я бачу зоркі 15 3
13   Ірландыя Англійская Tina Cross your heart Паклаўшы руку на сэрца 11 7
14   Германія Нямецкая Cindy і Bert Die Sommermelodie Мелодыя лета 3 14
15   Швейцарыя Нямецкая Piera Martell Mein Ruf nach dir Мой заклік да вас 3 14
16   Партугалія Партугальская Paulo de Carvalho E depois do adeus А пасля спаткання 3 14
17   Італія Італьянская Джыльола Чынквецці Si Да 18 2

Балы правіць

Удзельнікі Вынік
Усяго                                  
  Фінляндыя 4 1 - - - 2 - - - - - 1 - - - - -
  Вялікабрытанія 14 1 - - 1 - 4 - - - 1 - 1 2 1 - 3
  Іспанія 10 - - 2 - - - - 1 3 - 1 - 1 - 2 -
  Нарвегія 3 - - - - - - 1 - 1 1 - - - - - -
  Грэцыя 7 - - - - - - 2 - - - 4 - - - 1 -
  Ізраіль 11 - 2 - - - - 1 - - - 2 1 - - 2 3
  Югаславія 6 1 - 1 - - - - - - 1 - - - - 1 2
  Швецыя 24 5 - 1 2 - 2 1 1 - - 3 1 2 5 1 -
  Люксембург 14 - - 1 - 1 2 2 - 1 1 - 3 1 - - 2
  Манака 14 - - 2 1 - 1 - 1 2 2 - 1 2 1 1 -
  Бельгія 10 - - - 2 5 - - - 3 - - - - - - -
  Нідэрланды 15 1 - - 1 2 1 3 3 - - 1 1 1 - 1 -
  Ірландыя 11 - 1 2 2 - 1 - 2 2 1 - - - - - -
  Германія 3 - - - - 1 - - - - - 1 - - 1 - -
  Швейцарыя 3 - 1 - - - - - - - - 1 - - 1 - -
  Партугалія 3 - - 1 - - - - - - - - - - - 2 -
  Італія 18 2 5 2 - - 1 - - 1 4 1 - 1 - - 1

Спасылкі правіць