Конрад Вільгельм Мягі (эст.: Konrad Vilhelm Mägi, 1 лістапада 1878, Тартумаа, Эстонія — 15 жніўня 1925, Тарту, Эстонія) — эстонскі мастак, майстар краявідаў.

Конрад Мягі
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Konrad Vilhelm Mägi
Дата нараджэння 1 лістапада 1878(1878-11-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1925(1925-08-15)[1][2][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Паходжанне эстонец
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэт
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Конрад нарадзіўся 1 лістапада 1878 года ля Тарту. Пачаў вучыцца ў Тарту на курсах малявання Таварыства нямецкіх рамеснікаў. У 1903 годзе паступіў у Цэнтральную вучылішча тэхнічнага малявання імя Штыгліца ў Санкт-Пецярбургу, але вымушаны быў перапыніць вучобу з-за ўдзелу ў рэвалюцыйных падзеях 1905 года. Лета 1906 года мастак правёў на Аландскіх астравах, маляўнічая прырода якіх натхніла яго на стварэнне пейзажаў.

У 1907 годзе Мягі пераехаў у Парыж, а ў перыяд з 1908 па 1910 гады мастак знаходзіўся ў Нарвегіі, адкуль зноў з'ехаў у сталіцу Францыі. У 1910 годзе ўпершыню пазнаёміў Эстонію са сваімі працамі, даслаўшы з Нарвегіі некалькі карцінаў, як «Нарвежскі пейзаж з хвояй», «Нарвежскі пейзаж» і іншыя.

У 1912 годзе вярнуўся на радзіму ў Эстонію. Лета 1913 і 1914 гадоў правёў на востраве Саарэмаа, дзе дарэчы намаляваў карціну «Марская капуста». Мягі быў адным з заснавальнікаў і натхняльнікаў Тартускага мастацкага таварыства «Палас» (эст.: Pallas), а затым — і мастацкай школы пад тым жа назвай.

Цікавыя факты правіць

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць