Консульскія дыптыхі

Консульскія дыптыхі — у Візантыі дыптыхі (таблічкі для запісаў) са слановай косці, якія рассылаліся консуламі ў азнаменаванне іх уступлення на пасаду.[1]

Дыптых Флавія Арэабінда (506)

Выраб консульскіх дыптыхаў прадугледжаны ў кодэксе імператара Феадосія (438), але вядомыя і больш раннія асобнікі (самы стары з вядомых датаваны 406 годам). Дыптыхі спынілі сваё існаванне пры Юстыніяне I (апошні дыптых датаваны 541 годам).

Форма візантыйскага консульскага дыптыха была запазычана ад антычнага рымскага.[2] На консульскіх дыптыхах змяшчалася выява прызначанага консула (у поўны рост ці пагрудна) у абрамленні з расліннага арнаменту. Акрамя гэтага сустракаюцца ў асобных медальёнах цыркавыя сцэны, спаборніцтвы калясніц на іпадроме, барацьба з дзікімі звярамі, тэатральныя акцёры.[3] Таксама дыптыхі пакрываліся фарбамі, часам інкруставаліся каштоўнымі камянямі.

У ранніх дыптыхах бачны ўплыў антычных традыцый. Гэта праўляецца як у стылістыцы выявы, так і ў падборы сцэн (напрыклад, сцэны з антычных драм, персаніфікацыі і да т.п.).[4] Консульскія дыптыхі VI стагоддзя паказваюць з'яўленне візантыйскага стылю на фоне грэка-ўсходняй мастацкай традыцыі. Гэта адлюстроўвае «імкненні да стыльнай манеры, выпрацоўкі формаў, асабліва драпіровак, і цяжка было б не звязваць гэтых рыс з патрэбнасцямі сталічных колаў, урадавых заказаў, і адмаўляць удзел старых майстэрняў Італіі і новых у Канстанцінопалі».[5]

Зноскі

  1. Диптих (словарь античности) «Реаль­ный сло­варь клас­си­че­ских древ­но­стей по Люб­ке­ру». Изда­ние Обще­ства клас­си­че­ской фило­ло­гии и педа­го­ги­ки. СПб, 1885, с. 414.
  2. Лихачёва В. Д. Искусство Византии IV-XV веков. — Л: Искусство, 1981. — С. 26.
  3. История Византии / (отв. редактор) академик С. Д. Сказкин. — М.: Наука, 1967. — Т. 1.
  4. Лихачёва В. Д. Искусство Византии IV-XV веков. — Л: Искусство, 1981. — С. 28-29.
  5. Кондаков Н.П. Иконография Богоматери