Корла Аўгуст Коцар

Корла Аўгуст Коцар (3 снежня 1822, Загор, Верхняя Лужыца — 19 мая 1904 недалёка ад Лёбаў) — сербалужыцкі кампазітар і патрыёт, прафесійны выкладчык. Аўтар музыкі да Гімна лужыцкіх сербаў.

Корла Аўгуст Коцар
ням.: Karl August Katzer
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 снежня 1822(1822-12-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1904(1904-05-19)[1][2] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У дзяцінстве вучыўся гульні на скрыпцы, фартэпіяна і тэорыі музыкі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Будзестецах. Падчас вучобы ў каледжы ў Баўцэне у 1839 годзе быў вучнем К. Э. Герынга — мясцовага арганіста і кампазітара, які быў сябрам Роберта Шумана.

У 1844 годзе ён сустрэў на сваім шляху Гандрыя Зэйлера, сорбскага паэта і музыканта-аматара зачараванага родным фальклорам. Супрацоўніцтва з Зейлерам натхніла Корлу на стварэнне араторыі, заснаванай на сорбскай культуры.

Творчасць правіць

Араторыі
  • Serbskie requiem, 1894.
  • Wěnc hórskich spěwow, 1860.
Оперы
  • Jakub i Kasia (Jakub a Kata), 1871.
Інструментальныя творы
  • Trio klawesynowe, 1873.
  • Kwartet smyczkowy, 1879.
  • Trzy serbskie pieśni narodowe, 1879.
  • Serenada, 1889.
  • Rjana Łužica, 1845.

Літаратура правіць

  • Frido Mětšk: Kocorowe zawostajenstwo [Das Erbe Kocors]. Bautzen 1971.
  • Zbigniew Kościów: Korla Awgust Kocor. Bautzen 1972.
  • Jan Raupp: Sorbische Musik. Bautzen 1979.
  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Korla Awgust Kocor // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.