Корчула[1] (харв.: Korčula) — востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі, каля далмацінскага ўзбярэжжа. Плошча вострава — 276,03 км², даўжыня — 46,8 км, шырыня — 7,8 км, даўжыня берагавой лініі — 181,7 км. Насельніцтва вострава — 16 182 чалавекі (2001). Корчула — другі па колькасці жыхароў востраў Харватыі пасля Крка. Самыя вялікія населеныя пункты — гарады Корчула, Блата і Вела-Лука. Горад Корчула размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы вострава, насельніцтва — 3232 чалавека (2001).

Зноскі

  1. карта Харватыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).