Кранаг (ірл.: crannóg) — назва, якая выкарыстоўваецца ў Шатландыі і Ірландыі для штучнага ці натуральнага вострава, які выкарыстоўваецца як месца для жыцця. З берага на кранаг можна было патрапіць па каменным ці драўляным мосце. Між тым, слядоў гэтых пабудоў да нас дайшло вельмі мала.

Рэканструкцыя кранага на возеры Лох-Тэй.

Назва паходзіць ад ірл.: crann, што азначае «дрэва»[1] і адносіцца таксама да драўляных платформаў, збудаваных на мелкаводдзі ў мясцовых азёрах, галоўным чынам у эпоху неаліту.

Відаць, найбольш старажытным кранагам з'яўляецца астравок Eilean Domhnuill на Норт-Уісце — ён быў збудаваны ў перыяд неаліту, каля 3800-3200 гг. да н.э. Кранагі часта будаваліся ў эпоху жалезнага веку аж да надыходу Сярэднявечча, гэта значыць тады ж, калі будаваліся брохі і дуны.

Найбольш высокая канцэнтрацыя кранагаў у Шатландыі выяўлена ў рэгіёне Дамфрыс і Галаўэй. Таксама вялікая колькасць кранагаў знойдзена на Шатландскім высакагор'і і ў Ірландыі.

У наш час рэканструяваныя кранагі можна пабачыць на шатландскім возеры Лох-Тэй і ў Крагаўнавене ў Ірландыі.

Пры раскопках археалагічнага помніка ў Ліснакрагеры (Lisnacrogher) (графства Антрым, Ірландыя), адкрытага ў XIX стагоддзі, знойдзена вялікая колькасць матэрыялаў латэнскай культуры, у прыватнасці, ножны для мячоў, тыповыя для кельцкага мастацтва.

Зноскі

Спасылкі правіць