Красавіцкае паўстанне (1876)

Красавіцкае паўстанне — нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Балгарыі 18 красавіка23 мая 1876. Падрыхтоўвалася Балгарскім рэвалюцыйным цэнтральным камітэтам, якія знаходзіліся ў Джурджу (Румынія), і рэвалюцыйнымі камітэтамі ў Балгарыі. Пачалося раней вызначанага (на 1 мая 1876) часу, з прычыны небяспекі арышту кіраўнікоў, якая ўзнікла з-за здрады. Было задушана турэцкімі ўладамі з вялікай колькасцю ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Красавіцкае паўстанне

Дата 20 красавіка14 мая 1876
Месца Балканскі паўвостраў
Вынік Перамога Асманскай імперыі
Праціўнікі
Балгарскае апалчэнне Асманская імперыя Асманская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Найбольшы размах паўстанне атрымала ў паўднёвай Балгарыі, дзе галоўнымі цэнтрамі паўстання, на чале якога стаялі Тодар Каблешкоў, Георгій Бенкоўскі і інш., былі гарады Панагюрыштэ, Копрыўштыца, сёлы Батак, Перуштыца. Аднак дрэнна ўзброеныя атрады паўстанцаў былі разгромлены турэцкімі войскамі і башыбузукамі. У іншых частках краіны паўстанне звялося да разрозненых дзеянняў невялікіх атрадаў, якія таксама былі разгромлены. Апошняй падзеяй красавіцкага паўстання была высадка 17 мая каля в. Казладуй сфарміраванага ў Румыніі атрада Хрыста Боцева. Атрад дайшоў да горада Враца і каля яго быў знішчаны турэцкімі ўладамі.

Рухаючай сілай паўстання былі сяляне і рамеснікі, кіраўніцтва ж належала прадстаўнікам дробнай і сярэдняй буржуазіі і інтэлігенцыі. Нягледзячы на паражэнне, красавіцкае паўстанне пахіснула турэцкае феадальнае панаванне ў Балгарыі, а жорсткае прыгнечанне красавіцкага паўстання спрыяла абвастрэнню міжнароднага становішча і стала адной з прычын руска-турэцкай вайны 1877—1878, у выніку якой Балгарыя была вызвалена ад турэцкага панавання.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць