Краснадарскае вадасховішча

Краснадарскае вадасховішча (руск.: Краснода́рское водохрани́лище) — вадасховішча, створана на р. Кубань, на тэрыторыі Краснадарскага края Расіі для ірыгацыі і барацьбы з паводкамі. Запаўненне пачалося ў 1973 годзе. Плошча 400 км², аб’ём 2,35 км³ (з улікам рэзервовай проціпаводкавай прызмы 3,1 км³), даўжыня 40 км, найбольшая шырыня 15 км, сярэдняя глыбіня 6 м.

Краснадарскае вадасховішча
руск.: Краснода́рское водохрани́лище
Размяшчэнне  Расія
Даўжыня 40 км
Шырыня 15 км
Плошча 400 км²
Аб'ём 2,35 км³
Найбольшая глыбіня 18 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Выцякаюць Кубань
Год напаўнення 1973
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы