Краснаярскі край

Краснаярскі крайкрай на поўдні Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г. Краснаярск. Уваходзіць у Сібірскую федэральную акругу, мяжуе з Якуціяй і Іркуцкай вобласцю на ўсходзе, з Тывой і Хакасіяй на поўдні і з Кемераўскай і Томскай абласцямі, Ханты-Мансійскай і Ямала-Ненецкай аўтаномнымі акругамі на захадзе. Колькасць насельніцтва на 2012 год складала 2 838 396 чалавек, што з'яўляецца шостым паказчыкам сярод усіх суб'ектаў федэрацыі.

Краснаярскі край
руск.: Красноярский край
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 7 снежня 1934
Кіраўнік Mikhail Kotjukov[d]
Насельніцтва
  • 2 846 000 чал. (1 студзеня 2023)[4]
Плошча
  • 2 339 700 ± 1 км²
Краснаярскі край на карце
Часавы пояс KRAT і Азія/Краснаярск[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KYA
Код аўтам. нумароў 24 і 124
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Размешчаны ў Цэнтральнай і Усходняй Сібіры. Займае 13,86% тэрыторыі Расіі. Край размяшчаецца ў басейне ракі Енісея. На поўначы абмываецца водамі двух мораў Паўночнага Ледавітага акіяна, гэта значыць Карскім і морам Лапцевых.

Карысныя выкапні правіць

У краі засяроджана больш за 95% расійскіх запасаў нікелю і плаціноідаў, больш за 20% золата, значныя запасы кобальту, нефялінавых рудаў, магнезітаў, ісландскага шпату, тонкіх кварцавых пяскоў, тугаплаўкіх глінаў, графіту, 63 відаў прамысловых металаў і іншых карысных выкапняў.

Гісторыя правіць

Пастановай Прэзідыума УЦВК ад 7 снежня 1934 года з прычыны разузбуйнення Заходне-Сібірскага і Усходне-Сібірскага краёў быў утвораны Краснаярскі край[5]. Краснаярскі край быў утвораны практычна ў ранейшых межах былой Енісейскай губерні.

Насельніцтва правіць

Каля 80% насельніцтва края жывуць на поўдзень ад Ангары, на тэрыторыі, якая складае дзясятую частку края. Большасць насельніцтва складаюць рускія (93,3%). Сярод іншых нацыянальных меншасцей вылучаюцца ўкраінцы (1,4%), татары (1,3%), немцы (1,24%), азербайджанцы (0,66%), беларусы (0,61%).

Эканоміка правіць

Дзякуючы значным запасам металічных рудаў, наяўнасці энергетычных рэсурсаў, і наяўнасці цяжкой індустрыі, край з'яўляецца абсалютным лідарам сярод рэгіёнаў краіны па выпрацоўцы прамысловага прадукту на аднаго жыхара, на рэгіён прыпадае 3,2% усяго аб'ёму прамысловай прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Расіі.

Некаторыя архіпелагі і астравы правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць