Красная плошча (Масква)

Красная плошча (руск.: Красная площадь) — плошча ў цэнтры Масквы, галоўная і найбольш вядомая плошча расійскай сталіцы, размешчана ля паўночна-усходняй сцяны Крамля, паміж Крамлёўскім праездам, праездам Васкрасенскія вароты, Мікольскай вуліцай, Іллінкай, Варваркай і Крамлёўскай набярэжнай. На захад ад яе знаходзіцца Маскоўскі Крэмль, на ўсход — ГУМ, Кітай-горад, на поўнач — Гістарычны музей і Сабор Казанскай іконы Божай Маці, на поўдзень — Пакроўскі сабор (храм Васіля Блажэннага).

Красная плошча