Красненскі сельсавет (Гомельскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Краснае.

Красненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Краснае
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
30 красавіка 1948
Дата скасавання 30 снежня 1927
Насельніцтва (2023) 6 535
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціценскага сельсавета.

30 красавіка 1948 года цэнтр Ціценскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Краснае, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мільчанскага сельсавета[2]. 19 мая 1965 года ў гарадскую мяжу Гомеля ўключана вёска Ніжні Брылёў[3], 23 лютага 1983 года — пасёлак Спадарожнік Міру, вёска Старая Мільча і большая частка вёскі Новая Мільча[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Красненскага сельсавета 8 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 7200 чалавек[6], з іх 91,6 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 6789 чалавек[8].

Паводле статыстычных даных на пачатак 2023 года, насельніцтва сельсавета складае 6535 чалавек[9].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 30 апреля 1948 г. О включении деревни Титенка и деревни Верхний Брилев, Титенского сельского Совета, Гомельского района, в состав городской черты города Гомеля, перенесении центра Титенского сельского Совета в деревню Красное и переименовании Титенского сельского Совета в Красненский // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 19 мая 1965 г. Аб уключэнні населеннага пункта Ніжні Брылёў Красненскага сельсавета Гомельскага раёна ў мяжу горада Гомеля // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 19 (1099).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Спадарожнік Міру, вёскі Старая Мільча і часткі вёскі Новая Мільча Красненскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 23 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  9. Национальный статистический комитет Республики Беларусь. dataportal.belstat.gov.by. Праверана 9 лістапада 2023.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.