«Красные Звёзды» — беларускі рок-гурт з Мінска. Створаны ў 1993 годзе Уладзімірам Селіванавым і Яўгенам Бяловым. Пазней да гурта далучыліся Аляксандр Каралеў і Дзяніс Юбко. Першы год калектыў насіў розныя назвы, такія як «NaRцыSS», «Хотели Утки Йоду». Пасля запісу «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб» праект быў канчаткова перайменаваны ў «Красные Звёзды».

Красные Звёзды
Асноўная інфармацыя
Жанры Панк-рок
Пост-панк
Гады 1993-1998
2009-2015
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская, беларуская
Лэйблы ГУЛАГ records, ZEKO records, КЗ-Музыка, Белый полюс, Мистерия Звука, SELF Music
Склад Уладзімір Селіванаў
Яўген Бялоў
Uggo Dumb
Tom Vantango
krasnyezvezdy.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

1993 правіць

11 ліпеня 1993 года — дзень заснавання гурта. У тым жа годзе запісаныя альбомы «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб».

1994 правіць

Група перайменаваная ў «Красные Звёзды». У гэтым жа годзе запісаныя альбомы «Режим», «Исход», а таксама «Остопизденение».

1995 правіць

Выйшаў альбом «Красное колесо».

1996 правіць

Альбомы «Смершевы песенки», «Кругозор» і «Эпоха лжепатриотизма».

1997 правіць

У 1997 годзе лэйбл «ZeKo-Records» выпускае альбом «Русский порядок», на працягу некалькіх гадоў было прададзена каля 70000 копій. Гурт прыступае да запісу так і не апублікаванага альбома «Люди с Чистой Совестью»

1998 правіць

Абвешчана аб роспуску групы.

20092010 правіць

У чэрвені 2009 Уладзімір Селіванаў, Яўген Бялоў і Аляксандр Фок абвясцілі аб аднаўленні дзейнасці групы. Пасля ўз'яднання запісаны і выпушчаны альбом «Играй в того, кто играет в тебя, играя того, кто играет тебя». Арцемій Троіцкі напісаў пра яго так: «Калі ўжо яны сябры Летава і фанаты Placebo, скажу так – альбом "Красных Звёзд" мне спадабаўся больш, чым любы альбом "Гражданской обороны" або любы альбом ансамбля Браяна Молка, які наогул у апошні час неяк вельмі садзьмуўся» (Арцемій Троіцкі (Расія): асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2009 год).

Акрамя таго, упершыню выдадзены на CD альбом 1996 года «Смершевы песенки».

У канцы 2009 — пачатку 2010 года праведзены шэраг канцэртаў у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Яраслаўлі — як акустычных, так і электрычных ў складзе: Уладзімір Селіванаў — вакал , Яўген Бялоў — гітара, Антон Арлоў («Чатыры») — гітара, Андрэй Баравік («Чатыры») — бас-гітара. Група выдае новы альбом — «Скользящие Сквозь Времена» і рыхтуе да выхаду ў свет другую частку дылогіі «Мир Миллиарда Радуг». Да канца 2010 года да групы далучыўся Дзяніс Юбко (бас-гітара), замяніўшы Андрэя Баравіка.

2011 правіць

У групу канчаткова вяртаецца ударнік яе першага складу — Аляксандр Фок. На студыі «Беларусьфільма» па тэхналогіі live records запісваецца альбом «ЖІВОЙ», якому папярэднічае інтэрнэт-сінгл «Плёнки». Выходзіць другая частка дылогіі «Мир Миллиарда Радуг» — альбом «Май в сентябре». Працягваецца канцэртная дзейнасць.

2012 правіць

У 2012 годзе быў выпушчаны альбом «Жівой», запісаны на кінастудыі Беларусьфільм. Група выступіла на серыі канцэртаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сібіры і на Урале. 13 снежня 2012 года ў эфіры Нашага Радыё адбылася прэзентацыя новага альбома «Свобода 2012», які даступны для бясплатнай запампоўкі.

2013 правіць

Гастрольны тур у падтрымку альбома «Свобода 2012» па ўсіх рэгіёнах Расіі. Публікацыя двайнога сінгла «Перекрёсток» да рыхтуемага альбома з працоўнай назвай «13». 13 жніўня 2013 года ў эфіры Нашага Радыё адбыўся жывы канцэрт групы. 13 лістапада ў жывым эфіры Нашага Радыё ў праграме «Живые» прайшла прэзентацыя альбома «За пределами понедельников».

2014 правіць

Некалькі лакальных тураў па РФ, дзесяць буйных канцэртаў у Маскве. Выданне «За пределами понедельников» (Містэрыя гуку, РФ), ратацыі на Нашым Радыё. Тры месяцы ўдзелу ў «Чартова Дюжина» (Наша Радыё) з песняй «Перекрёсток» («За пределами понедельников»). Выдадзеная пласцінка атрымала масу станоўчых рэцэнзій, у тым ліку 4 зоркі ад аўтарытэтнага музычнага выдання Rolling Stone Russia  (руск.), альбом «За пределами понедельников» увайшоў у дзесятку лепшых альбомаў рускага року за 2014 год па версіі партала km.ru.

2015 правіць

Публікацыя сінгла «Плнй Пздц» да альбома «Русская Смерть» і аднайменнае відэа. Менавіта з гэтага моманту музыкі аддаюць перавагу больш кароткаму напісанню назвы групы — #КЗ.

На канцэртах 19 чэрвеня ў Маскве і 20 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу было абвешчана, што гурт спыняе сваё існаванне.

Пасля распаду групы правіць

  • У цяперашні час Уладзімір Селіванаў з'яўляецца ідэолагам і лідарам групы «Чёрная Ленточка», а таксама займаецца сольным праектам Schizus.
  • Яўген Бялоў разам з адыёзным мінскім музыкам Сяргеем Пукстам стварыў групу True Litwin Beat, дзе з'яўляецца аўтарам музыкі і гітарыстам.

Склад групы правіць

  • Уладзімір Селіванаў — вакал, галасы, гітара (з 1993 года па 02.11.2015)
  • Яўген Бялоў — гітара, бас-гітара, клавішныя, вакал, сінтэтычныя інструменты (у студыі) (з 1993 года па 02.11.2015)
  • Аляксандр Гуляеў (Uggo Dumb) — бас-гітара (2014-2015)
  • Антон Арлоў (Tom Vantango) — ударныя (2007-2009, 2014-2015)
  • Ксенія Вагнер — муза (з 2009), дырэктар (з 2009), канцэртны дырэктар (2009-2014)
  • Аляксандр «Кузьма» Кузьмічоў — ударныя (2015), канцэртны дырэктар (2014-2015)
  • Аляксандр «Чика» Каралёў — ударныя (1993-1995)
  • Яўген «Гвоздь» Рагозін — гітара (1994-1995)
  • Дзяніс Савік — гітара (1994-1998)
  • Андрэй Коньшын — гітара (1996-1998)
  • Міхаіл Клімянкоў (Рэзнік) — дырэктар групы (1996-1999)
  • Андрэй «Гриб» Баравік — бас-гітара (2007-2010)
  • Дзяніс «Дионис» Юбко — бас-гітара (1993-2003, 2010-2014)
  • Аляксандр Фок — ударныя (1996-2003, 2009-2014)

Дыскаграфія правіць

Нумарныя альбомы
  • 1994Остопизденение
  • 1995Красное колесо
  • 1996Трибунал
  • 1996Смершевы песенки
  • 1996Кругозор
  • 1996 Эпоха лжепатриотизма
  • 1997Русский порядок
  • 1997Охота (акустыка)
  • 1998Люди с чистой совестью
  • 1998Подснежники
  • 1998Мы обязательно придём за тобой
  • 1998Голод (канцэрт 22 снежня 1998 года)
  • 1999Чума
  • 1999Бумажный самолёт
  • 2006Преодоление пределов
  • 2009Играй в того, кто играет в тебя, играя того, кто играет тебя
  • 2010Мир Миллиарда Радуг (дылогія), частка першая «Скользящие Сквозь Времена»
  • 2011 — Мир Миллиарда Радуг (дылогія), частка другая «Май в сентябре»
  • 2012ЖІВОЙ
  • 2012Свобода 2012
  • 2014За пределами понедельников
  • 2015Русская смерть (рэліз не адбыўся)
Сінглы
  • 2011Плёнки (Інтэрнэт-сінгл)
  • 2013Перекрёсток (Інтэрнэт-сінгл)
  • 2014Молитва о мире
  • 2015Плнй Пздц

Спасылкі правіць