Краст-панк — разнавіднасць панку, зарадзіўся сярод англійскіх гуртоў, што гралі ў сярэдзіне 80-х 20 ст., галоўным чынам Discharge — а таксама D-beat. Паўстаў у выніку зліцця хардкор-панка і анарха-панка, заўсёды меў у сваіх тэкстах такія тэмы як: радыкалізм, глабалізацыя, войны, капіталізм і інш.

Краст-панк
Вытокі: Хардкор-панк
Анарха-панк
Экстрым-метал
Месца і час узнікнення: сяр-1980-ыя, Злучанае Каралеўства
Музычныя інструменты: Гітара
Бас-гітара
Барабаны
Вакал
Папулярнасць: Андэрграўнд
Разнавіднасці
Вытворныя: Грайндкор

Краст-панк — вытворная форма хардкор-панка і анарха-панка, змешанага з надзвычайнымі металічнымі рыфамі[1]. Тэмпы часцей за ўсё хуткія, шмат гуртоў звяртаюцца да агрэсіўных і брудных тэмпаў. Гітарнае сола рэдка выкарыстоўваецца. Выкананне вакалу - часта ў падвойнай форме (мужчына і жанчына) - вельмі пранізлівае, або хрыплае і гартаннае. Лірычны змест краста мае тэндэнцыю да суровасці і нігілістычнасці, але звычайна ўсё ж палітычна ангажаваны.

Выканаўцы краст-панку правіць

Зноскі

Спасылкі правіць