Красцьян Ягоравіч Буткевіч

Красцьян Ягоравіч Буткевіч (?, Шклоўшчына — 2 кастрычніка 1846) — беларускі і рускі танцоўшчык.

Красцьян Ягоравіч Буткевіч
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 1846(1846-10-02)
Прафесія акцёр, танцор, артыст балета
Тэатр Шклоўскі тэатр Зорыча, Пецярбургскі імператарскі тэатр  (руск.)

Да 1800 года прыгонны артыст балета Шклоўскага тэатра Зорыча, да 1825 года пантамімны танцоўшчык у балетнай трупе Пецярбургскага імператарскага тэатра[1].

З поспехам выступаў у балетах Агюста  (руск.) і Ш. Дзідло  (руск.). У 1822 годзе адпушчаны на волю.

Зноскі

  1. Буткевич Крестьян Егорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.