Круглае (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Кру́глае[1] (трансліт.: Kruhlaje, руск.: Круглое) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5,5 км ад Бярозы, за 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Круглае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225209
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208807041
Круглае на карце Беларусі ±
Круглае (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Круглае (Бярозаўскі раён)
Круглае (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Круглае (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Паводле перапісу 1897 года вёска ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце[2]14 красавіка 1964 Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма.

Планіроўка правіць

Забудова рэдкая, нерэгулярная, вёска арыентавана з поўначы на паўднёвы захад.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кру́глэ
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць