«Крумкач» (англ.: The Raven) — адзін з найбольш вядомых вершаў амерыканскага паэта і пісьменніка Эдгара Алана По, апублікаваны ў 1845 годзе.

Крумкач
The Raven
Выданне
Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да «Крумкача»
Жанр верш
Аўтар Эдгар Алан По
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 29 снежня 1845
Апублікаваны ў New-York Mirror[d][1] і The American Review: A Whig Journal[d][2]
Выдавецтва New-York Mirror[d]
Пераклад на беларускую А. Мінкін
А. Хадановіч
Электронная версія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твор вылучаецца музыкальнасцю, стылізаванасцю мовы, звышнатуральнай атмасферай і апісвае таямнічы візіт гаворачага крумкача да апантанага закаханага і давядзення таго пакрысе да вар’яцтва. Закаханага найчасцей атаясняюць са студэнтам[3][4], які цярпіць ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсце Палады, крумкач распальвае яго душэўныя пакуты, паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклорных і класічных адсылак.

По сцвярджаў, што верш напісаны «з дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю, з якімі рашаюць матэматычныя задачы», з імкненнем напісаць верш, які задаволіў адначасова і літаратуразнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філасофія творчасці». Да стварэння верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навелы Чарльза Дзікенса «Барнабі Радж»[5]. Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў з верша Элізабет Барэт «Заляцанне да Лэдзі Геральдзіны». Аўтар таксама выкарыстоўвае ўнутраную рыфму і алітарацыю.

«Крумкач» апублікаваны 29 студзеня 1845 года ў газеце «New York Evening Mirror». Публікацыя верша зрабіла По вельмі папулярным на ўсё жыццё, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» — адзін з найвядомейшых вершаў[6].

Беларускія пераклады правіць

Пераклады на беларускую рабілі Алег Мінкін[7], Андрэй Хадановіч (не выдадзены[8]) і Міхась Южык (не выдадзены[9]).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Edgar Allan Poe’s Writings in the Evening Mirror
  2. The American Whig review. v.01 1845
  3. Meyers, Jeffrey. Edgar Allan Poe: His Life and Legacy. New York City: Cooper Square Press, 1992. С. 163 (англ.)
  4. Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 239 (англ.)
  5. Kopley, Richard and Kevin J. Hayes. «Two verse masterworks: 'The Raven' and 'Ulalume'», collected in The Cambridge Companion to Edgar Allan Poe, edited by Kevin J. Hayes. New York: Cambridge University Press, 2002. C. 192 (англ.)
  6. Silverman, Kenneth. Edgar A. Poe: Mournful and Never-ending Remembrance. New York: Harper Perennial, 1991. C. 237 (англ.)
  7. Эдгар Алан По. Крумкач . knihi.com. Праверана 21 снежня 2023.
  8. Эдгар По. Крумкач. khadanovich.livejournal.com. Праверана 21 снежня 2023.
  9. Эдгар По. Крумкач (паэма); мой пераклад. Міхась Южык (May. 24th, 2024 Міхась Южык). Праверана 21 снежня 2023.

Спасылкі правіць