Крупкі

горад у Беларусі

Кру́пкі[2] (трансліт.: Krupki) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крупскага раёна, на р. Бобр. За 121 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі на лініі Мінск — Орша, аднак у самім горадзе размешчаны прыпыначны пункт Новае Жыццё; на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 8 680 чал. (2017)[3].

Горад
Крупкі
Сядзібны дом
Сядзібны дом
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1575
Горад з
Плошча
  • 276,51 км²
Вышыня цэнтра
174 ± 1 м
Насельніцтва
  • 8 410 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовы індэкс
222010
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230501000
Крупкі на карце Беларусі ±
Крупкі (Беларусь)
Крупкі
Крупкі (Мінская вобласць)
Крупкі

Назва правіць

Назва Крупкі ад назвы рэчкі Крупка (прыток бярэзінскага Бабра), якая балцкага паходжання.

Ад літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», адсюль заходнелітоўскае krupė, прускае *crupeyle, латышскае kraupis «жаба» (з бугрыстай скурай)[4]. Далей да індаеўрапейскага *kreup- са значэннем няроўнай (ссохлай, патрэсканай, бугрыстай) паверхні[5].

У аднакарэннай назве дзесенскай ракі Крупела корань Krup- з тыповым балцкім гідранімічным пашыральнікам -el-[6], як у балцкіх гідронімах Зецела, Скідзела, Дрысела (: Дрыса).

Балцкія назоўныя паралелі — прускія тапонімы Craupeyne, Craupolythen, латышскі гідронім Kraupe.

Назва найверагодней характарызавала дно — няроўнае, «шурпатае», поўнае ямаў, віроў[7]. Процілеглае значэнне ў рачной назвы Ліда, ад балцкага *laidas «склізкі, гладкі», г.зн. «Гладкая (дном)»[8]. Менш імавернае значэнне «Жаб’я (рака)».

Згодна з іншай версіяй, назва ракі Крупка магла значыць «кароткі, незамярзалы рачны прыток»[9].

Гісторыя правіць

З сярэдзіны XVI стагоддзя мястэчка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі Сангушкам. Згадваецца ў інвентары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтр аднайменнага маёнтка[10]. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 1919 года ў Віцебскай губерні, з 1923 года ў Аршанскім павеце. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам Крупскага раёна. У 1926 годзе ў мястэчку пражывала 2097 жыхароў. Дзейнічалі посуда-ганчарны, лесапільны, запалкавы, маслабойны заводы, швейная арцель «Перамога».

У 1933 годзе заснаваныя дрэваапрацоўчая арцель «Ударнік», льнозавод, кавальская арцель «Чырвоны молат», пякарня, МТС, агульнаадукацыйная школа, ветэрынарны тэхнікум. 20 лютага 1938 года Крупкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня гэтага ж года Крупкам прысвоены статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе ў Крупках пражывала 3455 жыхароў. З 1 ліпеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года Крупкі былі акупаваны нацысцкімі захопнікамі. 1800 жыхароў загінулі. З 1991 года — горад.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 1523 чал.[11]
  • 1977 год — 5,5 тыс. чал.[11]
  • 1995 год — 9,1 тыс. чал.[11]
  • 2006 год — 8000 чал.
  • 2009 год — 7880 чал.
  • 2015 год — 8602 чал.[12]
  • 2016 год — 8630 чал.[13]
  • 2017 год — 8680 чал.[3]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Крупчанка».

Культура правіць

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Топоров В. Н. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 211—215.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 623.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.
  7. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.
  8. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.
  9. http://krupki.gov.by/be/regijon/geraldyka Архівавана 20 кастрычніка 2022.
  10. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267
  11. а б в Беларусь 1995.
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Художественной галерее в Крупках официально присвоено имя художника Бориса Аракчеева. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць