Крушынянская мячэць

Крушынянская мячэць — мячэць у Крушынянах Сакульскага павета Падляскага ваяводства. Мячэць уключана ў нацыянальны спіс гістарычных помнікаў Польшчы[1].

Мячэць
Крушынянская мячэць
Крушынянская мячэць
Крушынянская мячэць
53°10′40″ пн. ш. 23°48′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Крушыняны
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Заснавальнік Польшча
Сайт kruszyniany.com.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1679 годзе Ян ІІІ Сабескі падарыў татарам сяло Крушыняны за ўдзел у вайне з туркамі на баку Рэчы Паспалітай. Першыя згадкі пра мячэць у Крушынянах датуюцца 1717 года. Дата пабудовы сучаснай мячэці не вядома. У 1846 годзе будынак быў адрамантаваны, пра што сведчыць адмысловы камень з датай, размешчаны ў падмурку побач з уваходам для жанчын.

Архітэктура правіць

Мячэць мае тры вежы, дзве з іх выконваюць функцыю мінарэтаў. У плане мае форму прамавугольніка памерамі 10x13 м[2].

Зноскі

  1. Мячэці на беларуска-польскай мяжы сталі Помнікамі гісторыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2020. Праверана 29 студзеня 2020.
  2. Крушыняны — калыска польскіх татараў

Спасылкі правіць