Крывасоскі[1] (Hippoboscidae Samouelle, 1819) — сямейства двукрылых насякомых. Распаўсюджаныя паўсюль (у Беларусі 6 відаў). Спецыялізаваныя крывасмактальныя паразіты цеплакроўных. Каля 200 відаў.

Крывасоскі

Бяскрылая Crataerina pallida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippoboscidae Samouelle, 1819

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  152644
NCBI  81710
EOL  445
FW  139460

Біялогія правіць

У палаваспелай фазе паразітуюць на птушках і млекакормячых. Самкі «жывародзячыя»: нараджаюць некалькі дарослых для акуклівання лічынак. Крывасоска птушыная (Crataerina pallida) паразітуе на стрыжы. У родзе Hippobosca на конях і мулах паразітуе крывасоска конская (Hippobosca equina), на карове — Hippobosca variegata, на вярблюдах — Hippobosca camelina, на сабаках — Hippobosca longipennis. Паразіты свойскіх жывёл моцна шкодзяць ім.

Апісанне правіць

Маюць плоскае і шырокае цела (6-8 мм) з вельмі чэпкімі нагамі, прыстасаванымі да руху ў поўсці жывёл і пёрах птушак. Лётаюць дрэнна, многія не маюць крыл.

Зноскі

  1. Крывасоскі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.493-494

Спасылкі правіць