Крывая (прыток Друці)

рака ў Беларусі

Крыва́я, Хвашчоўка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Крывая
Рака Крывая ля вёскі Каменнае Крывое, 2018 г.
Рака Крывая ля вёскі Каменнае Крывое, 2018 г.
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Басейн 242 км²
Расход вады 3,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Раманаўка
 • Каардынаты 54°31′52″ пн. ш. 29°48′14″ у. д.HGЯO
Вусце Друць
 • Месцазнаходжанне на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна
 • Каардынаты 54°19′37″ пн. ш. 29°46′17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Друць → Дняпро
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Талачынскі раён
physical
Крывая (прыток Друці)
Крывая (прыток Друці)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 46 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце на ўскраіне вёскі Казаброддзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразная. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля пасёлка Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5—1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Ржаўка.

Літаратура правіць

 
Вадзяны млын на рацэ Крывой ля вёскі Каменнае Крывое
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 38.
  • Крывая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 85.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)