Крывіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Крыві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Крывічы.

Крывіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крывічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
30 кастрычніка 2009
Дата скасавання 28 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2019) 1 837
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222376
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Крывічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Крывіцкага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета Вілейскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Лоцевічы, Навасёлкі, Субачы і Цярэшкі)[1]. 8 чэрвеня 1963 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Сіўцаўскага сельсавета[2]. 30 кастрычніка 2009 года Крывіцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пузыроўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Васілеўшчына, Вераб'і, Грыбкі, Дубаносы, Завуголле, Залессе, Капусцічы, Кулікова, Маставікі, Навасёлкі, Папоўка і Пузыры)[3].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (13 населенных пунктаў, без Крывічаў) — 559 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1837 чалавек[6].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.