Крымск

горад у Краснадарскім краі Расіі

Крымск[2] (руск.: Крымск) — горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Крымскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 56,5 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1862 годзе.

Горад
Крымск
руск.: Крымск
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1862
Горад з
Плошча
  • 47,04 км²
Вышыня цэнтра
24 м
Насельніцтва
57 335[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
86131
Паштовы індэкс
353380 — 353389
Аўтамабільны код
23, 93, 193
Афіцыйны сайт
Крымск на карце Расіі ±
Крымск (Расія)
Крымск
Крымск (Краснадарскі край)
Крымск

Горад размешчаны на беразе невялікай ракі Адагум (левы прыток Кубані ў перадгор’ях заходняй часткі Галоўнага Каўказскага хрыбта), за 87 км ад Краснадара. Вузлавая чыгуначная станцыя (Крымская) Паўночна-Каўказскай чыгункі на лініі КраснадарНоварасійск, адгалінаванні на станцыі Каўказ (паром на Керч), Анапу, Цімашоўск.

Харчовая прамысловасць: кансервавы камбінат, вінны, малочны заводы і г. д., камбікормавы завод, вытворчасць будматэрыялаў.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).