Крымская федэральная акруга

Крымская федэральная акруга (руск.: Крымский федеральный округ) — былая федэральная акруга Расійскай Федэрацыі[1], якая існавала з 21 сакавіка 2014[2] года па 28 ліпеня 2016 года[3].

Крымская федэральная акруга на карце Расіі.

У склад акругі ўваходзілі два суб’екты федэрацыі: Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Размешчана на Крымскім паўвостраве. Па колькасці суб’ектаў, колькасці насельніцтва, памерах тэрыторыі, акруга з’яўлялася найменшай сярод федэральных акруг, саступаючы ўсім астатнім у некалькі разоў. З’яўлялася адзінай акругай-паўэксклавам, якая не мае сухапутнай мяжы з іншымі акругамі і асноўнай тэрыторыяй Расіі (але мае яе з іншай дзяржавай — Украінай).

Адміністрацыйным цэнтрам акругі з’яўлялася сталіца Рэспублікі Крым горад Сімферопаль, нягледзячы на тое, што найбуйнейшым горадам Крыма і Крымскай федэральнай акругі з’яўляўся горад Севастопаль, што сярод федэральных акруг характэрна толькі для Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі.

Паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Крымскай федэральнай акрузе ўвесь час яго існавання быў Алег Белавенцаў. 28 ліпеня 2016 года акруга была аб’яднана з Паўднёвай федэральная акругай.

Большасць дзяржаў-членаў ААН, у тым ліку і Украіна, не прызнае далучэнне Крыма да Расіі.

Склад акругі правіць

 
Крымская федэральная акруга
Сцяг Суб’ект Федэрацыі Плошча
(км²)
Насельніцтва Адміністрацыйны
цэнтр
1   Рэспубліка Крым 26081[4][5][6] 1 893 245 Сімферопаль
2   Горад федэральнага значэння
Севастопаль
1080[7][8] 380 725 Севастопаль

Заўвагі правіць

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
  2. Путин подписал указ об образовании КФО
  3. Путин объединил Южный и Крымский федеральные округа
  4. Рэспубліканскі камітэт па зямельных рэсурсах Рэспублікі Крым Архівавана 13 ліпеня 2014. // Рэспубліканская праграма выкарыстання і аховы зямель у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым на 2010—2015 гады Архівавана 15 ліпеня 2014.
  5. Інформаційно-довідковий сайт Україна: Територія України; таксама: Служба статыстыкі Рэспублікі Крым Архівавана 13 чэрвеня 2014.
  6. Рэспубліка Крым на сайце Савета Федэрацыі РФ
  7. у тым ліку суша — 864 км², марская акваторыя — 216. км² (Севастопаль на сайце Савета Федэрацыі РФ)
  8. Плошча тэрыторыі рэгіёна (горада федэральнага значэння Севастопаль) складае 1079,6 км², у тым ліку 216,0 км² марскіх бухт, якія з’яўляюцца тэрытарыяльнымі водамі, а таксама 863,6 км² сушы (Управління статыстыкі ў м. Севастополі Архівавана 10 лютага 2015.)

Спасылкі правіць