Кры́мскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Крымскі фронт
Эмблема УС
Гады існавання 28 студзеня 194219 мая 1942
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Дзмітрый Цімафеевіч Казлоў

Гісторыя правіць

Утвораны 28 студзеня 1942 года шляхам падзелу Каўказскага фронту і уключэннем у яго армій, якія знаходзіліся на Керчанскім і Таманскім паўвостраве, ў раене Краснадара, а таксама ў аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся іншыя сілы.

Крымскаму фронту паставілі задачу дапамагаць войскам Севастопальскага абарончага раёна, нанесці ўдар на Карасубазар (Белагорск) і стварыць пагрозу выхаду ў тыл войскаў праціўніка, якія блакавалі Севастопаль.

У перыяд 27 лютага13 красавіка 1942 года войскі Крымскага фронту тройчы пераходзілі ў наступленне, але значных вынікаў не дасягнулі. Пасля малаважнага прасоўвання яны вымушаны былі перайсці да абароны.

З 21 красавіка 1942 года Крымскі фронт увайшоў ў склад войскаў Паўночна-Каўказскага напрамку.

Чарнаморскі флот, Азоўская ваенная флатылія, Севастопальскі абарончы раён і Паўночна-Каўказская ваенная акруга былі выведзены з падпарадкавання камандуючага войскамі фронту.

8 мая 11-я нямецкая армія перайшла ў наступленне на Керчанскім паўвостраве і 16 мая авалодала Керччу (Гл. Аперацыя «Паляванне на дроф»). Войскі Крымскага фронту вымушаны былі эвакуіравацца на Таманскі паўвостраў. Некаторыя злучэнні не змаглі пакінуць Крым, занялі Аджымушкайскія каменяломні і да канца кастрычніка 1942 года вялі барацьбу з праціўнікам, не маючы запасаў ежы, вады, медыкаментаў, зброі і боепрыпасаў.

Агульныя страты РСЧА за час дэсантнай аперацыі склалі больш за 300 тыс. чал, у тым ліку каля 170 тысяч палонных, а таксама значная колькасць цяжкага ўзбраення[1]. Паражэнне дэсанту цяжка адбілася на лёсе абложанага Севастопаля і палегчыла вермахту летні наступ на Каўказ.

19 мая 1942 года Крымскі фронт быў расфармаваны, а яго войскі перададзеныя Паўночна-Каўказскага фронту.

Склад правіць

У аператыўным падпарадкаванні:

Камандаванне правіць

Камандуючы:

Член Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Зноскі

Спасылкі правіць