Крыптавалюта — лічбавы актыў, прызначаны для працы як сродак абмену з выкарыстаннем крыптаграфіі для забеспячэння бяспекі трансакцый і кантролю стварэння дадатковых адзінак валюты.[1] Крыптавалюты класіфікуюцца як падмноства лічбавых валют, а таксама як падмноства альтэрнатыўных валютаў.

HitBTC. Вакно тэрміналу абмену крыптавалют
Майнінг валюты Hashcoin

Біткоін (Bitcoin) стаў першай дэцэнтралізаванай крыптавалютай у 2009 годзе.[2] З тых часоў былі створаны шматлікія крыптавалюты.[3] Іх часта называюць альткоіны, як сумесь слоў альтэрнатыўны і біткоін. Біткоін і яго вытворныя валюты выкарыстоўваюць дэцэнтралізаванае кіраванне[4] ў адрозненне ад цэнтралізаваных электронных грошай / цэнтралізаваных банкаўскіх сістэм.[5] Дэцэнтралізаванае кіраванне звязана з выкарыстаннем тэхналогіі Ланцуга блокаў (Blockchain) — размеркаванага журналу запісаў (базы даных) трансакцый.[6]

Агляд правіць

Дэцэнтралізаваныя крыптавалюты вырабляюцца калектыўна ўсёй сістэмай той ці іншай крыптавалюты. Выраб новых грошай адбываецца з расцэнкай, якая задаецца пры стварэнні сістэмы і з’яўляецца агульнавядомай. Тэхнічная сістэма (ланцуг блокаў), якая ляжыць у аснове дэцэнтралізаванай крыптавалюты, была створана групай людзей або чалавекам, вядомым як Сатосі Накамото.

У цэнтралізаванай банкаўскай і эканамічнай сістэмах, напрыклад, такіх як Федэральная рэзервовая сістэма, праўленне карпарацыі ці ўрад кантралюе пастаўку валюты, друкуючы адзінкі папяровых (фіятных) грошай або папаўняе лічбавыя банкаўскія рэгістры. У выпадку дэцэнтралізаванай крыптавалюты, кампаніі або ўрады не могуць вырабляць новыя адзінкі. І да гэтага часу крыптавалюты не падтрымліваюцца і не абслугоўваюцца трэцімі асобамі (фірмамі, банкамі або юрыдычнымі асобамі).[7]

У сакавіку 2015 года ўжо існавалі сотні крыптавалют са сваёй спецыфікацыяй, большасць з іх падобныя і вытворныя ад першай цалкам рэалізаванай дэцэнтралізаванай крыптавалюты, Біткоін.[8][9]

Бяспека, цэласнасць і баланс журналаў запісаў (рэгістраў) у сістэме крыптавалют падтрымліваецца ўзаемна недаверлівымі ўдзельнікамі, якія называюцца здабытчыкамі (майнерамі). Майнеры — гэта прадстаўнікі грамадскасці, якія выкарыстоўваюць свае камп’ютары, каб дапамагчы праверыць трансакцыі і пазначыць час іх выканання, дадаючы іх у журнал запісаў.[10] Бяспека журналу запісаў крыптавалютаў грунтуецца на здагадцы, што большасць здабытчыкаў шчыра спрабуе іх захоўваць, маючы для гэтага фінансавыя прычыны.

Гісторыя правіць

У 1998 годзе, Вэй Дай апублікаваў апісанне "b-money", ананімнай, размеркаванай сістэмы электронных грошай.[11] Неўзабаве пасля гэтага, Нік Сабо стварае "Bit Gold".[12] Як Біткоін і іншыя крыптавалюты, што рухаюцца ўслед за імі, Bit Gold з'яўляецца сістэмай электроннай валюты, якая патрабуе ад карыстальнікаў функцыі "доказу працы" (proof-of-work) для выпрацоўкі рашэнняў, якія збіраюцца разам з дапамогай крыптаграфіі і публікуюцца. Валютная сістэма, заснаваная на функцыі шматразовага доказу працы была створана пазней Хэлам Фіні, які працягнуў працу Дайя і Сабо.

Першая дэцэнтралізаваная крыптавалюта, Біткоін, была створана ў 2009 годзе распрацоўшчыкам(мі) пад псеўданімам Сатосі Накамото. Яна выкарыстоўвае крыптаграфічны алгарытм хэшавання SHA-256 у сваёй схеме доказа-працы.[10][13] У красавіку 2011 года быў створаны Нэймкоін (Namecoin) як спроба фарміравання дэцэнтралізаванай сістэмы DNS, які будзе значна ўскладняць інтэрнэт цэнзуру. Неўзабаве пасля гэтага, у кастрычніку 2011 года быў запушчаны Лайткоін (Litecoin). Гэта была першая паспяховая крыптавалюта, якая выкарыстоўвае скрыпт у якасці хэш-функцыі замест алгарытма SHA-256. Яшчэ адной прыкметнай крыптавалютай стала Піркоін (Peercoin), якая першай выкарыстала гібрыд функцый доказ-працы і доказ-долі (proof-of-stake).[14] Йота (Iota) была першай крыптавалютай, не заснаванай на ланцугу блокаў, а замест гэтага карыстаючай алгарытм Клубок (Tangle).[15][16] Ствараліся і шматлікія іншыя крыптавалюты, але нешматлікія з іх былі паспяховымі, паколькі яны ўжо амаль не прыўносілі тэхнічных інавацый.[17] 6 жніўня 2014 года Вялікабрытанія абвясціла аб правядзенні даследвання сваім казначэйствам тэмы крыправалют і роляў, якія яны могуць граць у эканоміцы краіны. Мэта даследавання таксама заключалася ў тым, каб паведаміць, ці разгледжваць іх магчымае рэгуляванне.[18]

Публічнасць правіць

 
Биткоін банкамат

Кэлі Джордан, заснавальнік кампаніі Robocoin, стартаваў першы біткоін-банкамат у ЗША 20 лютага 2014 года. Кіёск усталяваны ў Осціне, штат Тэхас і падобны на банкамат банка. У адрозненне ад апошняга банкамат мае сканер для счытвання пасведчанняў, такіх як правы кіроўцы або пашпарт, для пацвярджэння асобы карыстальніка. [19] Да траўня 2017 года ўсталявана 1189 біткоін-банкаматаў па ўсім свеце з сярэдняй платай за аперацыю 8.82%. Каля 3 (трох) біткоін-банкаматаў усталёўваліся за дзень у траўні 2017 года.[20]

Легальнасць правіць

Прававы статус крыптавалют істотна адрозніваецца ад краіны да краіны, у шматлікіх краінах - змяняецца, а ў некаторых - да гэтага часу не вызначаны. У той час як некаторыя краіны відавочна дазволілі іх выкарыстанне і гандаль, іншыя - забаранілі або абмежавалі гэтыя функцыі. Акрамя таго, розныя ўрадавыя ўстановы, ведамствы і суды класіфікуюць біткоіны па-рознаму. Цэнтральны банк Кітая забараніў зварот біткоінаў фінансавымі арганізацыямі Кітая ў пачатку 2014 года.[21] У Расіі, хоць крыптавалюты і з'яўляюцца законнымі, незаконным з'яўляецца набыццё тавараў у любой іншай валюце, акрамя расійскага рубля.[22]

25 сакавіка 2014 года падаткавае ўпраўленне ЗША (IRS) пастанавіла, што біткоін будзе разглядацца ў мэтах падаткаабкладання не як валюта, а як уласнасць. Гэта азначае, што біткоін будзе абкладацца падаткам на прырост капіталу. Адной з пераваг такога рашэння з'яўляецца тое, што яно ўдакладняе легальнасць біткоіна. Інвестарам больш не трэба турбавацца аб незаконнасці інвестыцый або прыбытку, або як паведаміць пра гэта ў падаткавую.[23] У артыкуле, апублікаваным даследчыкамі з Оксфарда і Уорыка было паказана, што біткоін мае некаторыя асаблівасці, падобныя на рынак каштоўных металаў больш чым на традыцыйныя валюты. Гэта легалізуе біткоіны з іншага боку, пацвярджае рашэнне падаткавай ЗША.[24]

У Беларусі крыптавалюта легальная, у краіне дзейнічае Дэкрэт №8 ад 21 снежня 2017 года (18 сакавіка 2021 года ў яго ўнесены некаторыя папраўкі). Ёсць спецыяльны дзяржаўны аператар, патрабаванням якога павінны адпавядаць усе звязаныя з ёй пытанні - Парк высокіх тэхналогій (ПВТ). Біржы і абменнікі, ухваленыя ПВТ, лічацца законнымі для куплі біткоіна і іншых крыптавалют.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Andy Greenberg (20 April 2011). "Crypto Currency". Forbes.com. Праверана 8 August 2014. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |author= і |last= specified (даведка)
  2. Sagona-Stophel, Katherine. Bitcoin 101 white paper(недаступная спасылка). Thomson Reuters. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 11 July 2016.
  3. Tasca, Paolo (7 September 2015). "Digital Currencies: Principles, Trends, Opportunities, and Risks". {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |first1= і |first= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |last1= і |last= specified (даведка)
  4. McDonnell, Patrick "PK". What Is The Difference Between Bitcoin, Forex, and Gold. NewsBTC (9 верасня 2015). Праверана 15 September 2015.
  5. Allison, Ian. If Banks Want Benefits Of Blockchains, They Must Go Permissionless. NewsBTC (8 верасня 2015). Праверана 15 September 2015.
  6. All you need to know about Bitcoin(недаступная спасылка). timesofindia-economictimes. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 20 ліпеня 2017.
  7. Economist Staff (31 October 2015). "Blockchains: The great chain of being sure about things". The Economist. Праверана 18 June 2016. {{cite journal}}: Пададзена больш чым адно значэнне |author= і |last= specified (даведка)
  8. Listing of active coins (27 лютага 2014).(недаступная спасылка)
  9. Proof of burn (another authentication protocol forked from P.O.S. (7 чэрвеня 2013).
  10. а б Jerry Brito and Andrea Castillo. Bitcoin: A Primer for Policymakers(недаступная спасылка). Mercatus Center. George Mason University (2013). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 22 October 2013.
  11. Wei Dai. B-Money (1998).
  12. Bitcoin: The Cryptoanarchists’ Answer to Cash. IEEE Spectrum. — «Around the same time, Nick Szabo, a computer scientist who now blogs about law and the history of money, was one of the first to imagine a new digital currency from the ground up. Although many consider his scheme, which he calls “bit gold,” to be a precursor to Bitcoin»
  13. Bitcoin developer chats about regulation, open source, and the elusive Satoshi Nakamoto, PCWorld, 26-05-2013
  14. Wary of Bitcoin? A guide to some other cryptocurrencies, ars technica, 26-05-2013
  15. Popov, Serguei. The Tangle Whitepaper(недаступная спасылка) (2016). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 21 ліпеня 2017.
  16. Sønstebø, David. IOTA First Chapter Synopsis (2016).
  17. Are Any Altcoins Currently Useful? No, Says Monero Developer Riccardo Spagni. Bitcoin Magazines. Праверана 31 May 2016.
  18. "UK launches initiative to explore potential of virtual currencies". The UK News. Праверана 8 August 2014. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2014. Праверана 21 ліпеня 2017.
  19. First U.S. Bitcoin ATMs to open soon in Seattle, Austin Архівавана 19 кастрычніка 2015., Reuters, 18 February 2014
  20. https://coinatmradar.com/charts/ Архівавана 5 верасня 2017.
  21. The Big Picture Behind the News of China's Bitcoin Bans – Bitcoin Magazine. Bitcoin Magazine. Праверана 24 February 2015.
  22. Bitcoin's Legality Around The World, Forbes, 31 January 2014
  23. 3 Reasons The IRS Bitcoin Ruling Is Good For Bitcoin, Nasdaq, 24 March 2014
  24. On the Complexity and Behaviour of Cryptocurrencies Compared to Other Markets, 7 November 2014