Крыстаф Крамер

нямецкі футбаліст

Крыстаф Крамер (ням.: Christoph Kramer; нар. 19 лютага 1991, Золінген, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» (Мёнхенгладбах) і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Футбол
Крыстаф Крамер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1991(1991-02-19)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Германія
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Барусія Мёнхенгладбах
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
1995—1999 Германія Грэфрат
1999—2006 Германія Баер 04
2006—2008 Германія Фартуна
2008—2010 Германія Баер 04
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Германія Баер 04 26 (0)
2010—2011   Германія Баер 04 II 27 (0)
2011—2013   Германія Бохум 61 (4)
2013—2015   Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 63 (5)
2016— Германія Барусія (Мёнхенгладбах) 166 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Германія Германія (да 19) 5 (0)
2010—2012 Германія Германія (да 20) 4 (1)
2014—2016 Германія Германія 12 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 мая 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 мая 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Крыстаф Крамер пачаў сваю кар’еру ў сістэме «Баера», куды патрапіў у дзевяцігадовым узросце[3]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баера»[3]. Адразу праз сезон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клуб «Бохум». У складзе клуба другой бундэслігі Крыстаф за два сезоны правёў шэсцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасля вяртання з «Бохума» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхенгладбахскую «Барусію»[4]. Яго дэбют у Бундэслізе адбыўся 9 жніўня 2013 года ў матчы супраць мюнхенскай «Баварыі»[5]. А свой першы гол у вышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановерам» 17 жніўня[6]. Правёў фантастычны сезон і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

22 снежня 2014 года «Баер» абвясціў аб тым, што па заканчэнні тэрміну арэнды ўлетку 2015 года Крамер вернецца ў Леверкузен. У выніку, сезон 2015/16 Крыстаф пачаў у складзе «аспірынавых». 8 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў «Барусію»[7].

Міжнародная кар’ера правіць

Яго дэбют за нацыянальную зборную Германіі адбыўся 13 мая 2014 года ў матчы супраць Польшчы[8]. Ігрок патрапіў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[9][10].

Дасягненні правіць

Германія:

Крыніцы правіць

  1. Christoph Kramer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://astroarena.org/2015/07/13/ein-jahr-nach-dem-grossen-triumph-ein-weltmeister-verraet-seine-geburtszeit/
  3. а б Kramer rising to the top. ESPNFC (31 мая 2014). Праверана 31 May 2014.
  4. Borussia Monchengladbach: How will the Foals fare in 2013/2014?. The Boot Room (22 ліпеня 2013). Праверана 31 May 2014.
  5. Bright start for Guardiola. ESPNFC (9 жніўня 2013). Праверана 31 May 2014.
  6. GLADBACH CRUISE PAST HANNOVER. Bundesliga (17 жніўня 2013). Праверана 31 May 2014.
  7. Крамер перешел в менхенгладбахскую «Боруссию». by.tribuna.com (8 чэрвеня 2016). Праверана 8 чэрвеня 2016.
  8. Match report
  9. Low finalises Germany squad(недаступная спасылка) (2 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2014. Праверана 02 June 2014.
  10. Das Team. DFB. Праверана 2 Janue 2014.