Крыста Вольф (ням.: Christa Wolf; дзявочае прозвішча Іленфельд (ням. Ihlenfeld); 18 сакавіка 1929, Ландсберг-на-Варце — 1 снежня 2011, Берлін) — нямецкая пісьменніца.

Крыста Вольф
Christa Wolf
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Крыста Іленфельд
Дата нараджэння 18 сакавіка 1929(1929-03-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2011(2011-12-01)[4][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг ГДР ГДР, Сцяг Германіі Германія
Муж Gerhard Wolf[d]
Дзеці Annette Simon[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці 1961—2010
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр проза
Мова твораў нямецкая
Дэбют "Маскоўская навэла" (1961)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Крыста Вольф нарадзілася ў сям’і камерсанта Ота Іленфельда ў Ландсберг-на-Варце, дзе да пачатку Другой сусветнай вайны хадзіла ў школу. Пасля перасялення сям’я Іленфельдаў у 1945 годзе апынулася ў Мекленбургу. Крыста працавала машыністкай у бургамістра вёскі Гамелін паблізу Шверына. У 1949 годзе яна скончыла школу ў Бад-Франкенхаўзен і ў тым жа годзе ўступіла ў САПГ. Крыста Вольф была членам САПГ да чэрвеня 1989 года. З 1949 па 1953 гады Крыста Вольф вывучала германістыку ў Іене і Лейпцыгу. У 1951 годзе яна выйшла замуж за пісьменніка Герхарда Вольфа. Годам пазней нарадзілася іх першая дачка Анэт.

Хрыста Вольф працавала навуковым супрацоўнікам Нямецкага саюза пісьменнікаў і рэдактарам у розных выдавецтвах і часопісах. З 1955 па 1977 гады яна была членам праўлення Саюза пісьменнікаў ГДР. Праз чатыры гады пасля нараджэння першага дзіцяці на свет з’явілася дачка Катрын. З 1974 Крыста Вольф была членам Акадэміі мастацтваў ГДР. Яшчэ ў 1972 годзе яна пабывала ў Парыжы і ў 1984 годзе была выбрана членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў у Парыжы. Праз два гады яна ўступіла ў Вольную акадэмію мастацтваў Гамбурга. У 1976 годзе, падпісаўшы «адкрыты ліст супраць пазбаўлення грамадзянства Вольфа Бірмана», яна была выключана з Саюза пісьменнікаў ГДР. Крыста Вольф шмат падарожнічала, у тым ліку па Швецыі, Фінляндыі, Францыі і ЗША, дзе атрымала ступень ганаровага доктара Універсітэта штата Агая. Яна лічыцца адной з самых вядомых сучасных пісьменніц Германіі. Творы Крысты Вольф перакладзены на многія мовы свету.

У пачатку 1990-х гадоў стала вядома аб супрацоўніцтве Крысты Вольф у 1959—1962 гадах з Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі ГДР у якасці пазаштатнага супрацоўніка. У гэты час яна зрабіла тры справаздачы пра свае сустрэчы, у якіх аднак давалася выключна станоўчая ацэнка ўказаных асоб.

Зноскі

  1. Вольф Криста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Christa Wolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.nytimes.com/2011/12/02/arts/christa-wolf-dies-at-82-wrote-of-the-germanys.html
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1178.

Літаратура правіць

  • Peter Böthig (Hg.): Christa Wolf — Eine Biographie in Bildern und Texten, Luchterhand, München, 2004
  • Sonja Hilzinger: Christa Wolf. Leben, Werk, Wirkung, Suhrkamp, Frankfurt/M. 2007, ISBN 3-518-18224-2
  • Jörg Magenau: Christa Wolf — Eine Biographie, Kindler, Berlin, 2002
  • Gisela Stockmann: Christa Wolf. Amselweg, In: Gisela Stockmann: Schritte aus dem Schatten. Frauen in Sachsen-Anhalt, Dingsda-Verlag, Querfurt 1993

Спасылкі правіць