Крыста Сіегфрыдс

Крыста Сіегфрыдс (шведск.: і фінск.: Krista Siegfrids, 4 снежня 1985, Каскінен,[1] Фінляндыя) — фінская шведскамоўная поп-спявачка, кампазітар і аўтар песень; пераможца нацыянальнага адборачнага тура, якая прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.

Крыста Сіегфрыдс
шведск.: і фінск.: Krista Siegfrids
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 снежня 1985(1985-12-04) (38 гадоў)
Месца нараджэння Каскінен, Фінляндыя
Краіна Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка
Гады актыўнасці 2012 — н.ч.
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-рок, электра-поп, поп-рэп
Лэйблы Universal Music Group
kristasiegfrids.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1985 годзе ў горадзе Каскінен, Фінляндыя.

Крысці пачала кар'еру са сваім гуртом Daisy Jack у 2009 годзе. Іх першы сінгл Perfect Crime з'явіўся ў кастрычніку 2011 года. Таксама Крысці выконвала ролі ў мюзіклах, Play Me у Шведскім тэатры ў Хельсінкі і ў рок-мюзікле Muskettisoturit.

У 2012 годзе прыняла ўдзел у тэлевізійным конкурсе «The Voice Of Finland» у камандзе Мішэля Манро, але выбыла ў першым туры. У студзені 2013 года падпісала кантракт з Universal Music Group, якая паставіла задачай зрабіць з спявачкі зорку сусветнага ўзроўню.[2] Яе дэбютны альбом выйшаў у 2013 годзе.

24 студзеня 2013 года ў другім адборачным туры выйшла ў фінал нацыянальнага конкурсу песні «Uuden Musiikin Kilpailu»,[3] а 9 лютага стала пераможцай нацыянальнага конкурсу і прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 з песняй «Marry Me».[4][5] 16 мая 2013 года выступіла ў другім паўфінале Еўрабачання 2013, заняўшы 9 месца, прайшла ў фінал. У фінале выступіла пад нумарам 4, заняўшы 24 месца з 13 баламі.

Дыскаграфія правіць

Сінглы правіць

Год Сінгл Чарт Сертыфікаты Альбом
FIN
2013 «Marry Me» Ding Dong
2013 «Amen!» Ding Dong
2013 «Money» Ding Dong
2013 «More Is More» Ding Dong
2013 «Can You See Me?» Ding Dong
2013 «Seventeen» Ding Dong
2013 «Your Boyfriend» Ding Dong
2013 «Under My Skin» Ding Dong
2013 «Lipstick It» Ding Dong
2013 «Stupid Love» Ding Dong

Музыкальныя видэа правіць

Год Песня Рэжысёр Заўвагі
2013 «Marry Me» Elias Koskimies [6]
«Amen!» Elias Koskimies N/A

Зноскі

Спасылкі правіць