Крысто́ф Ма́йнерс (ням.: Christoph Meiners, 31 ліпеня 17471 мая 1810) — нямецкі гісторык і філосаф, адзін з заснавальнікаў навуковага расізму.

Крыстоф Майнерс
Дата нараджэння 31 ліпеня 1747(1747-07-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1810(1810-05-01)[2] (62 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта, гісторык, антраполаг
Навуковая сфера Расавая тэорыя паходжання дзяржавы[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыстоф Майнерс нарадзіўся ў Ніжняй Саксоніі, навучаўся ў Брэмене і Гётынгене. З 1775 г. працаваў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Вядомы сваёй крытыкай канцэпцыі Асветніцтва і філасофіі І. Канта.

У сваіх працах сцвярджаў, што людзі розных рас маюць адрознае паходжанне. На вяршыні знаходзілася белая раса, якая стварала культуру, была схільна да навукі і дабрачыннасці. Ёй супрацьпастаўлялася чорная раса, разумова абмежаваная і сексуальна распушчаная. Астатнія расы знаходзіліся ў прамежкавым стане. На яго думку, месцам фарміравання людзей белай расы быў Каўказ.

Бібліяграфія правіць

  • Geschichte des Ursprungs, Fortgangs und Verfalls der Wissenschaften in Griechenland und Rom (1781)
  • Geschichte des Luxus der Athenienser von den ältesten Zeiten an bis auf den Tod Philipps von Makedonien (1782)
  • Grundriß der Geschichte der Menschheit (1785)
  • Beschreibung Alter Denkmäler in Allen Theilen Der Erde (1786)
  • Grundriß der Theorie und Geschichte der schönen Wissenschafften (1787)
  • Ueber den thierischen Magnetismus (1788)
  • Aus Briefen über die Schweiz. Reisen im Sommer 1782 und 1788 (1791)
  • Leben Ulrichs von Hutten (1797)
  • Lebensbeschreibungen berühmter Männer aus den Zeiten der Wiederherstellung der Wissenschaften (1797)
  • Beschreibung einer Reise nach Stuttgart und Strasburg im Herbste 1801 (1803)
  • Untersuchungen über die Verschiedenheiten der Menschennaturen (1813)

Зноскі

  1. Christoph Meiners // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Christoph Meiners // Annuaire prosopographique : la France savante
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі правіць