Крысціян Матрас (фар.: Christian Matras, 7 снежня 1900 — 16 кастрычніка 1988) — фарэрскі лінгвіст і паэт: першы фарэрац, які атрымаў званне прафесара.

Крысціян Матрас
Дата нараджэння 7 снежня 1900(1900-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1988(1988-10-16)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Joen Michael Matras[d]
Род дзейнасці паэт, выкладчык універсітэта, мовазнавец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Матрас нарадзіўся ў 1900 годзе ў паселішчы Відарэйдзі на фарэрскім востраве Віёй. Яго прозвішча паходзіла з сям’і французскіх імігрантаў. Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1912 годзе ён быў залічаны ў школу Торсхаўна, дзе навучаўся разам з Вільямам Хайнесенам і Ёргенам-Францам Якабсенам. У 1917 годзе ён пераехаў у Данію і неўзабаве паступіў ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе ў 1933 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1952 годзе стаў прафесарам лінгвістыкі, стаўшы першым фарэрцам, якія атрымалі званне прафесара. У 1965 годзе ён вярнуўся на Фарэры і ўзначаліў факультэт фарэрскай мовы ва ўніверсітэце Фарэрскіх астравоў.

Матрас унёс значны ўклад у вывучэнне фарэрскай літаратуры і культуры, а таксама фарэрскай мовы. У 1921 годзе сумесна з Ёргенам-Францам Якабсенам ім быў выпушчаны фарэрскі-дацкі слоўнік, а ў 1961 годзе — яго другое выданне. Матрас вядомы сваімі перакладамі кніг, а таксама лічыцца адным з найбольш выдатных паэтаў Фарэраў.

Памёр ён у 1988 годзе ва ўзросце 87 гадоў.

Зноскі

Спасылкі правіць