Крысціян VIII (дацк.: Christian 8.; 18 верасня 1786, Капенгаген — 20 студзеня 1848, Капенгаген) —кароль Нарвегіі з 19 мая па 10 кастрычніка 1814 года, кароль Даніі з 1839 года.

Крысціян VIII
дацк.: Christian VIII.
манарх Нарвегіі[d]
17 мая 1814 — 10 кастрычніка 1814
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Карл XIII
манарх Даніі
3 снежня 1839 — 20 студзеня 1848
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Фрэдэрык VII
рэгент
19 лютага 1814 — 19 мая 1814
герцаг Шлезвіга[d]
3 снежня 1839 — 20 студзеня 1848
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Фрэдэрык VII
герцаг Гольштэйна[d]
3 снежня 1839 — 20 студзеня 1848
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Фрэдэрык VII
герцаг Лаўэнбургскі[d]
3 снежня 1839 — 20 студзеня 1848
Папярэднік Фрэдэрык VI
Пераемнік Фрэдэрык VII
Governor-general of Norway[d]
1813 — 1814
Нараджэнне 18 верасня 1786(1786-09-18)[1][2][…]
Смерць 20 студзеня 1848(1848-01-20)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Frederik, Hereditary Prince of Denmark[d]
Маці Duchess Sophia Frederica of Mecklenburg-Schwerin[d]
Жонка Duchess Charlotte Friederike of Mecklenburg-Schwerin[d][3] і Caroline Amalie of Augustenburg[d][3]
Дзеці Фрэдэрык VII, Frederik Carl Eide[d], Frederik Kraft[d] і unnamed son Oldenburg[d][4]
Веравызнанне лютэранства
Член у
Дзейнасць манарх, мецэнат
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Унук Фрыдэрыка V, сын яго малодшага сына прынца Фрыдэрыка (1753—1805), які ў 1770—1780-я гады быў рэгентам Даніі. Бацька яго прыпадаў стрыечным братам Івану VI. Быўшы з 1813 года штатгальтарам Нарвегіі ў рамках дацка-нарвежскай уніі, Крысціян адмовіўся прызнаць умовы аднаго з Кільскіх мірных дагавораў 1814 аб пераходзе Нарвегіі ад Даніі да Швецыі.

19 мая 1814 года выбраны каралём Нарвегіі, але не быў прызнаны вялікімі дзяржавамі і 10 кастрычніка 1814 года адмовіўся ад кароны, пасля чаго ўсталявалася шведска-нарвежская унія.

У 1815—1818 гадах — губернатар дацкага вострава Фюн.

У 1818—1831 гадах не ўдзельнічаў у дзяржаўных справах.

У 1831—1839 гадах — член Тайнага савета.

Атрымыў у спадчыну дацкі прастол пасля смерці свайго стрыечнага брата Фрыдэрыка VI. Быў апошнім прадстаўніком дацкага абсалютызму. Праводзіў палітыку прыгнечання сялянскага і ліберальна-дэмакратычнага руху ў Даніі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Шлезвігу і Гольштэйне. У студзені 1848 года пад ціскам масавых хваляванняў вымушаны быў абяцаць канстытуцыю (была ўведзена 5 чэрвеня 1849 года, ужо пасля яго смерці).

Пераемнікам Крысціяна стаў яго бяздзетны сын Фрэдэрык VII, але спадчыннікам другой чаргі яшчэ ў 1847 годзе быў вызначаны прадстаўнік аддаленай галіны Ольдэнбургаў Крысціян Глюксбургскі, пасля кароль Крысціян IX, родапачынальнік дацкай, нарвежскай і грэчаскай дынастый.

Зноскі

  1. а б Christian VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Christian VIII Frederik Oldenburg, King of Denmark // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 72.