Крытычная тэмпература

Крыты́чная тэмперату́ра — тэмпература, пры якой шчыльнасць і ціск насычанай пары становяцца максімальнымі, а шчыльнасць вадкасці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе з парай, становіцца мінімальнай.

Пры тэмпературы, вышэйшай за крытычную тэмпературу газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціску.

Крытычная тэмпература была адкрыта Дз. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён даследаваў залежнасць паверхневага нацяжэння вадкасці ад тэмпературы, ён выявіў, што існуе такая тэмпература, пры якой знікаюць меніск вадкасці і розніца паміж вадкасцю і яе насычанай парай. Гэту тэмпературу Дз. І. Мендзялееў назваў «абсалютным пунктам кіпення».

Рэчыва Крытычная тэмпература (°C)
Азот -146.9
Аміяк 132.3
Аргон -122.29
Бензол 288
Бром 315
Вада 374.12
Вадарод -240.17
Вокіс вугляроду -138.8
Гелій -267.96
Ёд 546
Калій 1497
Кісларод -118.57
Крыптон -63.7
Ксенон 16.58
Літый 2577
Метан -82.5
Мыш’як 1400
Натрый 1827
Неон -228.75
Радон 105
Ртуць 1477
Рубідый 1377
Селен 1493
Сера 1041
Хлор 143.8
Фтор -128.85
Фосфар 721
Цэзій 1312
Этан 32

Гл. таксама правіць