Крыштаф Гаршвіла

Крыштаф Гаршвіла (літ.: Kristupas Garšvila (Garšvilas, Goršvila) польск.: Krzysztof Gorzwiłło; 25 ліпеня 1671, Лідскі павет — 21 красавіка 1721, Вільня[1]) — святар, вучоны, пісьменнік, педагог.

Крыштаф Гаршвіла
літ.: Kristupas Garšvila
польск.: Krzysztof Gorzwiłło
Дата нараджэння 25 ліпеня 1671(1671-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1721(1721-04-21) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар, пісьменнік
Месца працы

Уступіў у Таварыства Ісуса у 1687 г. У 1697—1701 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1700 г. высвечаны на ксяндза. У перыяд з 1701 па 1717 гг. выкладаў рыторыку, старажытнаяўрэйскую мову, філасофію, тэалогію і кананічнае права ў калегіумах у Пінску, Дынабургу, Гродне, Варшаве і Віленскай акадэміі[1]. З 1717 па 1720 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума[2]. У час свайго рэктарства пабудаваў у Захарнічах, маёнтку калегіума, новы касцёл[3]. У 1770—1721 гг. — рэктар Віленскай акадэміі[1].

Драматычныя творы К. Гаршвілы былі пастаўлены на сцэне школьнага тэатра ў Вільні (Exilium sapientis, 1696), Cineres ad instam vindictam animatis (1702), Znak zwycięski (меркаванае аўтарства; 1702). У рукапісе захаваліся лекцыі па філасофіі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.