Крыялітазона — частка крыясферы ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца адмоўнай тэмпературай глеб і горных парод на працягу ўсяго года або хоць бы кароткі час (але не менш за суткі) і наяўнасцю або магчымасцю існавання падземных льдоў. У крыялітазоне вылучаюцца пласт кароткачасовага і сезоннага прамярзання-пратайвання (т. зв. актыўны, або дзейны пласт, Гл. таксама тэрмакарст) і шматгадовая крыалітазона («вечная мерзлата»). Ніжняй мяжой крыялітазоны служыць ізатэрмічная паверхня з тэмпературай 0 °С.

Літаратура правіць

  • Жигарев Л. А. Океаническая криолитозона — М: Издательство МГУ, 1997.