Крэйда або мел — асадкавая горная парода, мяккі белы вапняк, складзены пераважна з карбанатных (CaCO3 90-98 %) арганічных рэшткаў (какалітафарыдаў, фарамініфер, абломкаў ракавін інацэрамаў і інш.) і нерастваральных у кіслаце мінералаў.

Здабыча крэйды

Мел намнажаўся ў познакрэйдавых эпікантынентальных басейнах пераважна на глыбіні 150—200 м (Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна), да 400—500 м. Трапляецца ў адкладах крэйдавага перыяду.

Выкарыстоўваецца ў вапнавай, цэментнай, шкляной, цукровай, гумавай, папяровай, парфумернай, металургічнай, хімічнай прамысловасці, у сельскай гаспадарцы і інш.

На 01.01.1999 у баланс Рэспублікі Беларусь уключаны 32 радовішчы крэйды, з разведанымі запасамі — 207,6 млн т (для вапны) і 360,6 млн т (для цэменту).

На базе радовішчаў крэйды працуюць Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў (буд. вапна), «Ваўкавыскцэментнашыфер», Клімавіцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў, «Крычаўцэментнашыфер».

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).