Ксаўе́ Дала́н (поўнае імя Ксаўе Далан-Тадрос, фр.: Xavier Dolan-Tadros) — канадскі акцёр, рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст.

Ксаўе Далан
Xavier Dolan
Імя пры нараджэнні Ксаўе Далан-Тадрос
Дата нараджэння 20 сакавіка 1989(1989-03-20)[1][2] (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Канада
Бацька Manuel Tadros[d]
Прафесія
Кар’ера 1994 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0230859
xavier-dolan.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 сакавіка 1989 года ў Манрэалі правінцыі Квебек, Канада. Дэбютаваў у вельмі юным узросце, здымаючыся ў рэкламных роліках для аптэчнай кампаніі. Затым здымаўся ў фільмах і серыялах, у якасці дзіцячага акцёра. У 2006 годзе зняўся ў кароткаметражцы «Люстраное лета» рэжысёра Эцьена Дэсрасьерс, якая выйграла «Берлінале», у 2007 годзе ў «Пакутніцах» Паскаля Лаж’е.

Рэжысёрскі дэбют — фільм «Я забіў сваю маму», які сам Далан апісвае як напаўаўтабіяграфічны, не хаваючы таго факту, што ён гей[4]. Фільм выйграў тры намінацыі ў праграме «Двухтыднёвік рэжысёраў» Канскага кінафестывалю ў 2009 годзе[5], а таксама быў намінаваны Канадай на Оскар.

У 2009 годзе Далан здымае фільм «Уяўнае каханне», які выйграў «Prix Regard Jeune» праграмы «Асобы погляд» Канскага кінафестывалю і ўзнагароду Сіднейскага кінафестывалю.

Трэці фільм Далана «Laurence Anyways» будзе пра транссексуалаў[6]. Сцэнарый ужо напісаны[7], здымкі пачнуцца ўлетку 2011 года.[8] Прэм’ера назначана на 2012 год.

У 2009 годзе ўдзельнічаў у дубляванні мультсерыяла «Паўднёвы Парк» на французскую мову — Далан агучыў Стэна[9].

Дачыненні з Беларуссю правіць

У пазаконкурснай праграме ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2014 годзе была прадстаўлена рэтраспектыва Ксаўе Далана «Уяўнае каханне», у рамках якой былі паказаны стужкі «Я забіў сваю маму» (2009), «І ўсё ж Ларанс» (2012), «Том на ферме» (2013)[10].

Фільмаграфія правіць

Акцёр правіць

Рэжысёр і сцэнарыст правіць

Зноскі

  1. Xavier Dolan // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
  2. Xavier Dolan-Tadros // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. «Xavier Dolan on being gay, getting bashed» May 24, 2009.
  5. «Québécois filmmaker electrifies Cannes» Архівавана 3 сакавіка 2016.. The Globe and Mail, May 25, 2009.
  6. Bélanger, Cédric (2009-05-22). "Xavier Dolan gagne trois prix a Cannes". Canoe [French]. Праверана 2009-05-25. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 23 верасня 2011.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2011. Праверана 23 верасня 2011.
  7. Provencher, Normand (2009-05-15). "Xavier Dolan". Le Soleil [French]. Праверана 2009-05-27. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  8. Laurence Anyways (2012) - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  9. "South Park to air in French this fall". CBC News. 14 August 2009. Архівавана з арыгінала 16 жніўня 2009. Праверана 2009-08-15. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  10. Ксаўе Далан. Уяўнае каханне. Старонка на сайце Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць