Кубізм (фр.: Cubisme) — аванградысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці XX стагоддзя[1], якая характарызуецца выкарыстаннем падкрэслена геаметрызаваных умоўных форм і імкненнем «раздрабіць» рэальныя аб’екты на ўстойлівыя геаметрычных прымітывы — куб, конус, цыліндр. Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізма і позняга імпрэсіянізма[2]. Кубісты таксама свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўваючы разнастайныя фактурныя эфекты і прасторавыя пабудовы на плоскасці[2].

Кубізм
Дата заснавання / стварэння 1907
Выява
Названа ад куб
Краіна
Папярэдні ў спісе Proto-Cubism[d]
Быў натхнёны Поль Сезан, прымітывізм і мастацтва Афрыкі[d]
Artsy gene cubism
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прадстаўнікі — Пабла Пікаса і Жорж Брак.

Найбуйнейшыя дасягненні правіць

Найбольш вядомымі кубістычнымі творамі пачатку XX стагоддзя сталі карціны Пікаса «Авіньёнскія дзяўчыны», «Гітара», творы такіх мастакоў, як Хуан Грыс, Фернан Лежэ, Марсель Дзюшан, скульптуры Аляксандра Архіпенка і інш. Кубізм развіваўся і па-за межамі Францыі; асабліва плённа — у Чэхаславакіі.

 
Хуан Грыс Мужчына ў кафэ, 1914
 
Л. Папова. Партрэт філосафа. 1915
 
Б. Кубішта. П’еро. 1911

Зноскі

  1. Кубізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. / Укладальнік: Эдуард Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  2. а б Кубізм // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Б. А. Лазука. — Мн: Беларусь, 2001. — С. 74. — 158 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць