Кубічная сінгонія

У крышталяграфіі кубічная сінгонія — адна з сямі сінгоній. Элементарная ячэйка крышталя кубічнай сінгоніі вызначаецца трыма вектарамі роўнай даўжыні, перпендыкулярнымі адзін аднаму.

У кубічнай сінгоніі існуе тры віду рашотак Бравэ: прымітыўная, аб'ёмна-цэнтраваная і гранецэнтраваная.

простая аб'ёмна-цэнтраваная гранецэнтраваная
простая аб'ёмна-цэнтраваная гранецэнтраваная

У ніжэйстаячай табліцы прыведзена іх міжнароднае абазначэнне, абазначэнне паводле Шонфлісса і прыклад.

Назва Міжнароднае Паводле Шонфліса Прыклады
Планаксіянальны (гексактаэдрычны) ці Oh Флюарыт, медзь, галіт, сільвін, галеніт, купрыт, магнетыт, гранат, шпінель, дыямент
Аксіяльны (трыактаэдрычны) 432 O
Цэнтральны (дыдадэкаэдрычны) ці Th Пірыт, кабальтын, сперыліт
Планальны (гексатэтраэдрычны) Td Сфалерыт, бляклыя руды (тэнантыт, тэтраэдрыт, фрайбергіт і інш), барацыт
Прымітыўны (трытэтраэдрычны) 23 T

Гл. таксама правіць