«Культуркампф» (ням.: Kulturkampf — барацьба за культуру) — пашыраная з гістарычнай літаратуры назва мерапрыемстваў урада О. Бісмарка ў 70-я гг. XIX ст. супраць каталіцкай царквы і яе палітычнай партыі «Цэнтр», якая выражала сепаратысцкія антыпрускія тэндэнцыі (пераважна на захадзе і паўднёвым захадзе Германіі). Пад выглядам «барацьбы за культуру» урад О. Бісмарка імкнуўся падпарадкаваць сабе духавенства і аслабіць уплыў партыі «Цэнтр». З гэтай мэта і з ініцыятывы Бісмарка былі прыняты і дзейнічалі законы аб забароне святарам весці палітычную агітацыю (снежань 1871 г.), аб пазбаўленні духавенства права нагляду за пачатковымі школамі (сакавік 1872 г.), аб выгнанні з Германіі езуітаў (ліпеня 1872 г.), аб дзяржаўным кантролі за царкоўнымі справамі (1873 г.), аб абмежаванне праў царквы накладваць пакаранні на яе служак і на вернікаў. У лютым 1875 г. былі распушчаны амаль усе каталіцкія ордэны і праведзены закон пра грамадзянскі шлюб. Духавенства, абапіраючыся на падтрымку Папы Рымскага Пія IX, не падпарадкавалася гэтым законам. Урад О. Бісмарка адказала рэпрэсіямі. Аднак ганенні і гвалтоўнае ўмяшанне ва ўнутранае жыццё царквы не толькі не зламалі яе аўтарытэт, але прывялі да зваротных вынікаў. На польскіх землях імперыі ў ходзе «Культуркампф» была ўзмоцнена палітыка германізацыі. Пасля прымірэнне О. Бісмарка з каталіцкім духавенствам у канцы 1870—1880 гг. большасць законаў часоў «Культуркампф» адменена, акрамя законаў грамадзянскім шлюбе і выгнанні езуітаў.

Літаратура правіць

  • Kissling, J.B. Geschichte des Kulturkampfes im Deutschen Reiche. Bd. 1 — 3. — Freiburg, 1911—1916.