Культурная геаграфія

Культурная геаграфія — кірунак сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, які вывучае прасторавыя культурныя адрозненні і тэрытарыяльнае размеркаванне культур.

Як навуковы кірунак створаны Карлам Заўэрам у 1930-х гадах, доўгі час развіваўся пераважна ў ЗША. Пасля Заўэра найбольшы ўклад у станаўленне культурнай геаграфіі ўнеслі Рычард Хартсхорн і Вільбур Зялінскі. Заўэр ужывае пераважна метадалогію якаснага і дэскрыптыўнага аналізу, абмежаванасць якіх у 1930-х гадах імкнуўся пераадолець у краіназнаўчай геаграфіі Рычард Хартсхорн, а ў далейшым прыхільнікі рэвалюцыі колькаснага аналізу. У 1970-х гадах узрастае крытыка пазітывізму ў геаграфіі і празмернай захопленасці колькаснымі метадамі.

З 1980-х гадоў становіцца вядомы такі кірунак як "новая культурная геаграфія". Яна абапіраецца на крытычныя тэорыі Мішэля дэ Серта і Жыля Дэлёза, якія адмаўляюць традыцыйнае ўяўленне аб статычнай прасторы. Развіццё гэтых ідэй атрымала ў непрэзентатыўнай тэорыі.

Двума асноўнымі раздзеламі культурнай геаграфіі з'яўляюцца паводніцкая і кагнітыўная геаграфія.

Вобласці вывучэння правіць

Гл. таксама правіць

Гуманітарная геаграфія