Культурныя расліны

Культурныя расліны (агракультуры)расліны, якія гадуюцца чалавекам для атрымання харчовых прадуктаў, кармоў у сельскай гаспадарцы, лекаў, прамысловага і іншага сыравіны і іншых мэт.

Вінаград ядуць свежым, а таксама робяць з яго сок, віно, разынкі

Паводле восьмага выдання Міжнароднага кодэкса наменклатуры культурных раслін у наш час прызнаюцца тры катэгорыі культурных раслін: сорт, грэкс (толькі для Архідных) і група[1].

Культурныя расліны атрыманы з дзікіх шляхам гібрыдызацыі, селекцыі ці геннай інжынерыі. Падчас пошуку дзікіх раслін для ператварэння іх у культурныя і выкарыстання ўзнікла вучэнне аб цэнтры паходжання культурных раслін. У 1926—1939 гадах М. І. Вавілаў абагульніў накопленыя веды і вылучыў сем асноўных цэнтраў паходжання культурных раслін. У адрозненне ад дэкаратыўных відаў, культурныя расліны не маюць натуральных арэалаў.

Класіфікацыя культурных раслін правіць

Зноскі

  1. International code of nomenclature for cultivated plants. — Scripta Horticulturae. — International Society for Horticultural Science (ISHS), 2009. — Vol. 151. — 204 p. — ISBN 978-90-6605-662-6. Архівавана 13 жніўня 2011.