Куна (kuna) — грашовая адзінка Харватыі, назва гістарычна звязана з адной з асноўных даграшовых адзінак славян — скуркай куніцы. Міжнародны код у сістэме ISO 4217 — HRK. Адна куна ўраўноўваецца 100 ліпам. На 2004 год адзін еўра прыкладна адпавядаў 7,5 кунам. З 1 студзеня 2023 года заменена на еўра.

Куна
kuna
Код ISO 4217 HRK
Краіна Харватыя
Складаецца з 100 ліп
Цэнтральны банк Харвацкі народны банк
Друк грошай Giesecke+Devrient[d]
Абменны курс
1 €1 = 7,271 HRK
1 1 = 5,6841 HRK

Гісторыя правіць

Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынара ў 1994 годзе пасля атрымання Харватыяй незалежнасці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналагічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.

Абменныя курсы правіць

Спасылкі правіць