Кунгурская пячора

Кунгурская пячора — карставая пячора на Сярэднім Урале каля горада Кунгур, у Пермскім краі Расіі.

Кунгурская пячора
Каардынаты: 57°26′25″ пн. ш. 57°00′26″ у. д.HGЯO
Глыбіня 27 м
Даўжыня 5700 м
Аб'ём 206.000 м³
Год адкрыцця пачатак XVIII ст.
Тып карставая
Змяшчаючыя пароды гіпс
Лік уваходаў 1
Даступна для наведвальнікаў 1500 м
Сайт kungurcave.ru

Агульная даўжыня каля 5,6 км. У пячоры 58 гротаў (найбольшы грот Географаў мае даўжыню 155 метраў) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.

Галерэя правіць

Літаратура правіць