Кунегунда Чэшская

Кунегунда Чэшская (студзень 1265 — 27 лістапада 1321) — дачка Пшэмысл Отакара ІІ і Кунегунды Галіцкай, унучка князя Расціслава Міхайлавіча, праўнука князя Рамана Мсціславіча.

Кунегунда Чэшская
чэшск.: Kunhuta Přemyslovna
польск.: Kunegunda Czeska
Кунегунда Чэшская. Мініяцюра з яе жыццяпісу як абатысы
Кунегунда Чэшская. Мініяцюра з яе жыццяпісу як абатысы
Нараджэнне 1265[1][2][…]
Смерць 27 лістапада 1321(1321-11-27) ці 1321[3]
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Пржэмысл Отакар II
Маці Кунігунда Славонская[d]
Муж Баляслаў II Мазавецкі[4]
Дзеці Вацлаў Баляслававіч[d] і Ефрасіння Мазавецкая[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манахіня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Пячатка Баляслава ІІ Мазавецкага
 
Пячатка Кунегунды Чэшскай

Для замацавання чэшска-нямецкіх мірных адносін яе заручылі з Гартманам, сынам нямецкага караля Рудольфа I Габсбурга. Заручыны разарвалі з-за пачатку новай вайны і гібелі Пржэмысл Отакара ІІ ў бітве пад Сухімі Крутамі. Кунегунду саслалі ў кляштар кларысак ў Празе, адкуль яе забраў брат, кароль Чэхіі Вацлаў II і выдаў замуж за свайго тагачаснага саюзніка князя Баляслава ІІ Мазавецкага. Праз тры гады пазіцыі Баляслава ІІ у Польшчы ўзмацніліся дзякуючы атрыманню ім у спадчыну уладанняў старэйшага брата і ён перайшоў у лагер ворагаў чэшскага караля. Ён не прызнаў каранацыі каралём польскім Вацлава II, у 1300 годзе здзейсніў паход на Мазовію. Кунегунду праз два гады Баляслаў Мазавецкі адаслаў назад у Прагу. Там яна ўступіла ў бенедынцінскі кляштар Св. Юрыя, дзе да смерці была абатысай. Кунегунда Чэшскую лічаць першай чэшскай паэтэсай.

Дзеці правіць

Мяркуюць, што яе дачкой была Берта (да 1299 — пасля 1311) манашка кляштар Св. Юрыя бенедыктынак ў Празе.

Зноскі

  1. Pas L. v. Kunigunde of Bohemia // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Princess of Bohemia Kunhuta // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць