Кунсткамера

першы музей ў Расіі

Кунсткамера — кабінет рэдкасцяў, музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук, — першы музей Расіі, заснаваны імператарам Пятром Першым і змешчаны ў Санкт-Пецярбургу.

Кунсткамера

Валодае ўнікальнай калекцыяй прадметаў даўніны, якія раскрываюць гісторыю і побыт многіх народаў. Але шматлікім гэты музей вядомы па калекцыі «вырадкаў» — анатамічных рэдкасцяў і анамалій. Будынак Кунсткамеры з’яўляецца з пачатку XVIII ст. сімвалам расійскай акадэміі навук.

Этымалогія правіць

Кунсткамера (ням. Kunstkammer — кабінет рэдкасцяў, музей). У мінулым назва розных гістарычных, мастацкіх, натуральна-навуковых і іншых калекцый рэдкасцяў і месцы іх захоўвання. У XVI—XVII стст. былі прыналежнасцю многіх княжацкіх і каралеўскіх двароў. Так, у XVII стагоддзі дацкім каралём Фрэдэрыкам III была заснавана Каралеўская Дацкая Кунсткамера, згадваная ў казцы Г. Х. Андэрсана «Прынцэса на гарошыне».