Кунтуш[1] — верхняе мужчынскае адзенне, якое апраналі на жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыцыйным адзеннем заможных людзей, складаючы так званы кунтушовы строй. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан.

Шляхціч у кунтушы

Асаблівасць кунтушу — разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі кунтушы з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам.

Гісторыя правіць

Хоць вопратка, падобная канструкцыйна і эксплуатацыйна на кунтуш, вядома ўжо з пачатку XVI стагоддзя, першая пісьмовая згадка назвы «кунтуш» вядома толькі з аднаго з каштарысаў шавецкіх работ на выраб вайсковага адзення 1648 года[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. (Беларус. Сав. Энцыкл.; Э91 Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.:іл. ISBN 5-85700-014-9
  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.